Усе навіны

Юбілей 75-годдзя біскупа Аляксандра Кашкевіча адзначылі ў Гродзенскай катэдры

23 верасня, ва ўспамін св. Айца Піа з П’етрэльчыны, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя. З гэтай нагоды ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Імшу ўзначаліў юбіляр, на ёй прысутнічалі каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з Рыма, дзе ўдзельнічаў у фармацыйным курсе для новых біскупаў, святары дыяцэзіі, якія 23 верасня ўдзельнічалі ...

Читать далее »

Папа просіць маліцца за мір і яго візіт у Бельгію і Люксембург

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа Францішак скіраваў некалькі заклікаў, звязаных з яго планамі на бліжэйшыя дні і напружанай сітуацыяй у свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне. “Давяраю вашым малітвам маё падарожжа, якое здзейсню паслязаўтра ў Люксембург і Бельгію, каб яно стала магчымасцю нанова распаліць веру ў гэтых краінах”, — сказаў Пантыфік, вітаючы франкамоўных пілігрымаў, якія 25 верасня 2024 ...

Читать далее »

Гісторык раскрывае сакрэты архіваў Ватыкана

Новая кніга раскрывае невядомыя старонкі гісторыі Касцёла, у тым ліку ролю папы Пія XII падчас Халакосту. Нямецкі гісторык Касцёла Хуберт Вольф у сваёй новай кнізе Таемныя архівы Ватыкана і што яны раскрываюць пра Касцёл адчыняе чытачам дзверы ў загадкавыя архівы Ватыкана. Гэта захапляльнае падарожжа ў найбуйнейшы і найстарэйшы архіў свету, які захоўвае больш за 85 кіламетраў дакументаў і незлічоную колькасць ...

Читать далее »

Парафіяльную ўрачыстасць у гонар святога а. Піа адзначылі ў Лёзне

22 верасня ў Лёзне (Віцебскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць святога айца Піа. Урачыстасць пачалася з Акафісту да св. айца Піа, які ўзначаліў айцец Аляксей Варанко, пробашч Грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага з удзелам парафіян сваёй супольнасці і пілігрымамі, якія прыбылі каб ушанаваць святога. А 14 гадзіне пачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз канонік доктар Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі св. Антонія ...

Читать далее »

У мясцовасці пад Навагрудкам аднавілі 200-гадовую радавую капліцу

У суботу 21 весрасня адбылася ўрачыстая Святая Імша падзякі Богу за магчымасць аднаўлення радавой капліцы Абламовічаў у аграгарадку Гарадзечна на Слабодскіх могілках. Капліца была адноўлена намаганнямі парафіі ў Навагрудку, быў зменены дах, адноўлены фасад і нутро капліцы. Капліца была заснавана ў 1824 годзе, пра што гаворыць каменная дошка пры уваходзе ў капліцу, і сёлета мае 200-гадовы юбілей. Урачыстую Святую Імшу ...

Читать далее »

У Віцебску з’явіўся Францішканскі Ордэн Свецкіх

22 верасня 2024 года ў парафіі Святога Антонія з Падуі ў Віцебску нарадзілася новая супольнасць — Францішканскі Ордэн Свецкіх, у якім пачалі сваю духоўную фармацыю на этапе пастулата пяць сясцёр. Францішканскі Ордэн Свецкіх (ФОС), або трэці ордэн, які быў заснаваны святым Францішкам Асізскім 800 год назад, у 1221 годзе ў Італіі. Згодна з “Правіламі жыцця” 1221 года да Ордэна Свецкіх ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў 26 галоўных падзей Юбілейнага 2025 года

На афіцыйным сайце Юбілею 2025 года – iubilaeum2025.va – апублікаваны першыя 26 праграм ключавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў яго рамках. Інфармацыя размешчана ў раздзеле Юбілейны каляндар (Jubilee Events Calendar). Кожная праграма падрабязна апісвае асноўныя моманты пэўнай падзеі. У бліжэйшы час плануецца дадаваць новыя дэталі да існуючых апісанняў. Для зручнасці пілігрымаў на старонцы кожнага мерапрыемства будзе размешчаны спецыяльны дапаможнік з галоўнымі ...

Читать далее »

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Ратцынгера 2024

Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэолаг прафесар Сірыл О’Рыган і японскі скульптар Эцура Сота. З 2017 года Прэмію Ратцынгера ўручаюць таксама прадстаўнікам свету культуры і мастацтва. Прафесар О’Рыган нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ірландыі. Філасофію і тэалогію вывучаў у Йельскім універсітэце ў ЗША. У асноўным займаецца сістэматычнай тэалогіяй і гісторыяй ...

Читать далее »

Стала вядома месца правядзення наступнага Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

54-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс збярэ ўдзельнікаў у 2028 годзе ў аўстралійскім Сіднэі. Гаспадар будучага форуму арцыбіскуп Энтані Фішэр падзяліўся спадзяваннямі, якія ўскладае на будучы кангрэс. У інтэрв’ю для партала The Pillar іерарх заўважыў, што адна з праблем душпастырства ў яго краіне – гэта нізкі працэнт удзелу вернікаў у святых Імшах. Менш за дзесяць працэнтаў католікаў рэгулярна прыходзяць на літургію. Таму ...

Читать далее »

Дыкастэрыя веравучэння: станоўчае рашэнне па Меджугор’і

19 верасня 2024 года Дыкастэрыя веравучэння абнародавала дакумент адносна парафіі-санктуарыя Каралевы супакою ў Меджугор’і, якая знаходзіцца ў дыяцэзіі Мостар у Босніі і Герцагавіне і з’яўляецца мэтай мільёнаў пілігрымаў з усяго свету. “Настаў час завяршыць доўгую і складаную гісторыю адносна духоўных з’яў у Меджугор’і”, — такімі словамі пачынаецца заўвага, падпісаная кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі веравучэння. У тэксце, ухваленым Святым ...

Читать далее »