У новаасвечаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся парафіяльны фэст. Урачыстасць прайшла з нагоды святкавання літургічнага ўспаміну св. Ігнацыя 31 ліпеня 2022 г. Святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Віктар Місевіч, які некалькі гадоў быў адміністратарам гэтай парафіі. На літургіі прысутнічаў а. Кляменцій Верт SJ, які будаваў гэты касцёл. Ён маліўся з парафіянамі як звычайны вернік, з-за таго што не ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
У Віцебску адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай
12 ліпеня на дзядзінцы віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылося асвячэнне фігуры Маці Божай. Устаноўленая адмыслова да дня ўспаміну Маці Божай Шкаплернай у атачэнні туяў і кветніка наўзбоч плябаніі, яна не толькі прыгожа ўпісалася ў відарыс касцёльнай тэрыторыі, але і стане цяпер тым месцам, дзе кожны зможа, не заходзячы нават у святыню, памаліцца да Маці Езуса ў патрэбнай інтэнцыі, скласці ...
Читать далее »Ксёндз Андрэй Вашчук SDS асуджаны на 15 сутак
Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак паводле артыкула 23.34. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Заахвочваем памятаць аб святару ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне.
Читать далее »Першы езуіт-беларус склаў вечныя манаскія шлюбы
10 ліпеня 2022 года ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску айцец Віктар Жук склаў свае апошнія манаскія шлюбы, якія прыняў правінцыял Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса а. Збігнеў Лячкоўскі SJ. Айцец Віктар Жук нарадзіўся ў 1979 годзе ў Пінску, паступіў у навіцыят ордэна езуітаў у 2003 годзе дзе пачаўся яго шлях да святарскага паклікання ў манаскім жыцці. Падчас сваёй фармацыі ў ...
Читать далее »Першы ў Беларусі касцёл святога Ігнацыя Лаёлы асвечаны ў Віцебску (+відэа)
9 ліпеня 2022 года – асаблівы дзень у гісторыі Віцебска таму што менавіта ў гэты дзень у парафіі св. Уладзіслава быў асвечаны новы касцёл у гонар св. Ігнацыя Лаёлы. Абрад пасвячэння здзейсніў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Гэтая парафія была заснавана біскупам Уладзіславам Блінам яшчэ ў 2008 годзе, але доўгі час пасля заснавання не мела свайго будынку і здымала памяшканне ...
Читать далее »Езус прайшоў вуліцамі Віцебска
19 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Віцебску пасля двухгадовага перапынку, звязанага з пандэміяй каранавірусу, адбылася доўгачаканая Эўхарыстычная працэсія. Вернікі з усіх віцебскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле на ўрачыстую Імшу. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч зрабіў акцэнт на словах з нядзельнага Евангелля: “А вы кім лічыце Мяне?” “Божае слова дапаўняе вельмі моцна і падкрэслівае гэтую ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375 (212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 14 красавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана; Адарацыя да 21.00; Вялікая Пятніца Мукі Пана, 15 красавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Адарацыя да 21.00; Вялікая Субота, 16 ...
Читать далее »Карнавал для дзяцей прайшоў у Віцебску
12 лютага ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшло традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства перад Вялікім постам для дзяцей. На карнавал завітала шмат герояў казак і проста добрых людзей, а таксама вясёлы дыджэй. Дзеці разам з сёстрамі не забыліся праз малітву запрасіць на свята Езуса. Пасля спеваў, танцаў і цікавых конкурсаў, якімі быў насычаны карнавал, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца слодычамі ...
Читать далее »У Віцебску адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!»
16 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!». У яе падрыхтоўцы і правядзенні ўзялі ўдзел вернікі парафіяльных супольнасцяў горада, кансэкраваныя і свецкія асобы. Усё — ад густоўна аформленай работнікамі бібліятэкі выставы кніг духоўнае тэматыкі да выканання спеўна-музычных нумароў і дэкламавання празаічных і вершаваных тэкстаў — было дэталёва прадумана і стварала ў прысутных святочны перадкалядны ...
Читать далее »Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» аб’яднала маленькіх вернікаў з усёй Беларусі
18 кастрычніка тэлемост на партале catholic.by злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Віцебску, Гродне, Баранавічах і Магілёве. Прамую трансляцыю глядзець і духоўна далучыцца да ружанцовай малітвы аб супакоі ва ўсім свеце магла кожная беларуская парафія і не толькі. Галоўная трансляцыя вялася з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску. Там разам з дзецьмі маліліся біскупы Юрый Касабуцкі і Тадэвуш Кандрусевіч, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!