Архив меток: Ватыкан

Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі

Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...

Читать далее »

Плошчу святога Пятра на Вялікдзень упрыгожаць 35 тысяч кветак

Плошча святога Пятра ў Ватыкане на Вялікдзень ператворыцца ў квітнеючы сад. Яе ўпрыгожаць 35 тысяч кветак і іншых раслін з Нідэрландаў. Фларыстычнае афармленне стане сведчаннем радасці Уваскрасення Хрыста. Расліны прывязуць у Ватыкан з Нідэрландаў на грузавіку. У Вялікую пятніцу работнікі Ватыканскіх садоў у супрацоўніцтве з дызайнерам кветкавых кампазіцый Даніэлай Кану, кветкаводамі з Нідэрландаў і выкладчыкамі фларыстыкі са Славеніі зоймуцца стварэннем ...

Читать далее »

У Ватыкане прэзентавалі дапаможнік па ахове прыроды

Прэзентацыя ілюстраванага дапаможніка па ахове планеты прайшла ў Ватыкане 14 лютага 2023 года. Ён уключыў навуковыя веды аб змене клімату, біяразнастайнасці і ўстойлівым выкарыстанні рэсурсаў, а таксама ўрыўкі з энцыклікі Laudato si’ аб навакольным асяроддзі. Выданне Наш агульны дом – дапаможнік па клопаце аб нашай планеце стала вынікам унікальнага супрацоўніцтва ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Стакгольмскага інстытута ...

Читать далее »

Памёр Бэнэдыкт XVI (+інфармацыя пра пахаванне)

Святы Пасад распаўсюдзіў інфармацыю пра смерць Папы Бэнэдыкта XVI. “З болем паведамляю, што Папа-эмерыт Бэнэдыкт XVI памёр сёння ў 9.34 у кляштары Mater Ecclesiae у Ватыкане. Дадатковая інфармацыя з’явіцца як мага хутчэй”, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні. Цела Бэнэдыкта XVI будзе спачываць у кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыкана да раніцы панядзелка 2 студзеня 2023 года. ...

Читать далее »

Супрацоўнікі Папы праспявалі калядныя спевы з усяго свету

Напярэдадні свята Божага Нараджэння супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята збіраюцца апоўдні ў ватыканскай зале Карла Вялікага для таго, каб памаліцца перад яслямі і праспяваць традыцыйныя калядныя песні на розных мовах. У адвэнтавай навэне, якую ўзначальвае Субстытут Дзяржсакратара па агульных справах, арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, прымаюць удзел кіраўнікі і супрацоўнікі розных моўных аддзелаў Дзяржсакратарыята. Па словах іерарха, вяртанне да сумеснай малітвы пасля двух ...

Читать далее »

Ватыканскія веласіпедысты адведалі хворых дзяцей

Веласіпедысты папскай каманды Athletica Vaticana адведалі дзяцей, шпіталізаваных у ватыканскім цэнтры паліятыўнай тэрапіі ў мясцовасці Пасаскура. 14 спартсменаў вырушылі на веласіпедах з плошчы святога Пятра. Яны праехалі 35 кіламетраў, каб прынесці маленькім пацыентам клінікі і членам іх сем’яў любоў і блізкасць Святога Айца, падзяляцца з імі ўсмешкамі і каляднымі падарункамі. Візіт да самых маленькіх і патрабуючых увагі і пяшчоты стаў ...

Читать далее »

“100 батлеек у Ватыкане”: адкрыццё ўнікальнай выставы

На плошчу святога Пятра вяртаецца выстава “100 батлеек у Ватыкане”, у якой прымуць удзел мастакі з усіх куткоў свету. У сёлетнюю экспазіцыю ўвайшлі 120 ясляў, якія паходзяць з розных еўрапейскіх краін, у прыватнасці, з Украіны, Венгрыі, Мальты, Славеніі, Славакіі, Харватыі, а таксама з іншых краін свету, такіх як Тайвань, Венесуэла, Гватэмала. У прэс-рэлізе арганізатараў выставы адзначаецца, што ўсе батлейкі вельмі ...

Читать далее »

Божае нараджэнне ў Ватыкане: ёлка з Абруца і яслі з Фрыулі

Вялікая святочная ёлка, якая сёлета ўпрыгожыць плошчу святога Пятра, прыбудзе з горнай мясцовасці ў італьянскім Абруца, а яслі Божага нараджэння – з правінцыі Удына, што ў рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія. Як паведаміў 29 кастрычніка 2022 года Губернатарат Дзяржавы Ватыкан, вышыня каляднага дрэва складзе каля 30 метраў. Гаворка ідзе пра Белую піхту, якая расце ў невялікай горнай вёсцы Разэла з насельніцтвам у 182 ...

Читать далее »

Ватыкан выпусціць марку да 30-годдзя дыпадносін з Беларуссю

Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан анансаваў выпуск васьмі новых марак, прысвечаных розным падзеям з жыцця Касцёла. Яны з’явяцца 16 лістапада 2022 года. Новыя маркі Ватыканскай пошты будуць прысвечаны: сёлетняй урачыстасці Божага Нараджэння; падарожжам Папы Францішка ў 2021 годзе; 900-ай гадавіне пачатку будаўніцтва катэдры ў італьянскай П’ячэнцы; 150-годдзю нараджэння італьянскага благаслаўлёнага Паўла Маны; 300-годдзю абвяшчэння святога Ісідора Доктарам Касцёла; 400-годдзю рымскага Палаца ...

Читать далее »

На фасадзе ватыканскай базылікі будзе дэманстравацца відэамэпінг, прысвечаны жыццю святога Пятра

“Якім з’яўляецца аблічча Касцёла: Папа, скандалы ці сацыяльныя абавязацельствы, якія ён выконвае?” — спытаўся кардынал Маўра Гамбэці, прадстаўляючы 20 верасня 2022 года ватыканскі культурна-інавацыйны праект. Штодня з 2 па 16 кастрычніка 2022 года з 21.00 на працягу дзвюх гадзін на фасадзе ватыканскай базылікі будзе дэманстравацца відэамэпінг, прысвечаны жыццю святога Пятра. Архіпрэзбітэр базылікі нагадаў, што набліжаецца Юбілейны 2025 год, калі ў ...

Читать далее »