Архив меток: Ватыкан

Ватыкан: чакаецца больш за 6000 чалавек на Імшы ў Дзень пажылых

Нядзельная Імша, на якой 23 ліпеня 2023 года будзе прысутнічаць Папа Францішак, стане кульмінацыяй ІІІ Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, тэма якога сёлета – Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне (Лк 1, 50). У Эўхарыстыі ў ватыканскай базіліцы прыме ўдзел больш за 6000 чалавек, у тым ліку шмат пажылых людзей з усёй Італіі: бабулі і дзядулі ў суправаджэнні ...

Читать далее »

У Рыме зачыняецца пякарня, якая 93 гады пякла хлеб для Папаў Рымскіх

79-гадовы Анджэла Арыгоні ўсё жыццё прысвяціў выпечцы хлеба. З дзяцінства ён назіраў, як яго бабуля і бацька абслугоўвалі асаблівага кліента, які жыў у Ватыкане. «У 1930 годзе мы пачалі абслугоўваць Папу Пія ХІ, — распавядае пекар. — З Ватыкана прыехала давераная асоба з партфелем, які зачыняўся, як куфар. У бабулі з бацькам быў ключ, дык яны адчынялі, клалі туды хлеба ...

Читать далее »

Папа благаславіў копіі абразоў Багародзіцы з Беларусі

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Папа Францішак. Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у ...

Читать далее »

Папа дзеячам мастацтва: дапамажыце бачыць прыгажосць, якая збаўляе

Дапамагаць людзям разумець сапраўдную сутнасць прыгажосці, заклікаў Святы Айцец дзеячаў культуры і мастацтва з розных краін свету, з якімі сустрэўся ў Сікстынскай капэле. 23 чэрвеня 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі больш 200 мастакоў, скульптараў, архітэктараў, пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў, рэжысёраў і акцёраў. Сустрэча была прымеркавана да 50-годдзя калекцыі сучаснага рэлігійнага мастацтва Ватыканскіх музеяў. Папа Францішак нагадаў, што Касцёл заўсёды меў ...

Читать далее »

Папа Францішак адправіў новы гуманітарны груз ва Украіну

Падчас шпіталізацыі ў клініцы Джэмэлі Святы Айцец даручыў Дыкастэрыі па міласэрным служэнні накіраваць гуманітарную дапамогу ў рэгіёны Украіны, пацярпелыя ад разбурэння плаціны на Кахоўскай ГЭС. Па даручэнні Пантыфіка груз сродкаў гігіены і кансерваў быў дастаўлены ў пункт збору гуманітарнай дапамогі пры рымскай грэка-каталіцкай базіліцы святой Сафіі. Адсюль мыйныя сродкі, падгузнікі і прадукты харчавання даставяць у Херсон «адважныя кіроўцы», як назваў ...

Читать далее »

Каранаваная Маці Божая: новая выстава ў Ватыкане

Выстава абразоў, якія адлюстроўваюць каранаваную Маці Божую, распачнецца ў Ватыкане 31 мая 2023 года, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, і прадоўжыцца да 7 кастрычніка, калі будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Сярод экспанатаў выставы, якая размесціцца ў Музеі базілікі Святога Пятра, жывапісныя рэпрадукцыі абразоў розных часоў і паходжання, а таксама статуі, рэльефы, мазаікі і насценныя роспісы, якія атрымалі ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы

Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, — звярнуўся Папа Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане. “Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас ...

Читать далее »

Затрыманы кіроўца, які ўварваўся на тэрыторыю Ватыкана

На тэрыторыю Дзяржавы Ватыкан без дазволу прарваўся аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся 40-гадовы мужчына ў цяжкім псіхафізічным стане. Кіроўца затрыманы. Увечары 18 мая 2023 года аўтамабіль, які рухаўся на вялікай хуткасці, прарваўся ў Ватыкан праз уваход святой Ганны, дзе месцяцца кантрольныя пасты Папскай швейцарскай гвардыі і ватыканскай жандармерыі. Нягледзячы на ўказанні швейцарскіх гвардзейцаў, якія перапынілі яму доступ без адпаведных дазволаў, ...

Читать далее »

Зацверджаны праект рабочага дакумента Сінода па сінадальнасці

10-11 мая 2023 года XV Звычайная Рада Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў сабралася ў Рыме, каб абмеркаваць рабочы дакумент для ўдзельнікаў першай сесіі XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. На пленарным пасяджэнні і ў лінгвістычных рабочых групах члены Рады ў суправаджэнні некаторых дарадчыкаў разглядзелі, адкарэкціравалі і зацвердзілі Instrumentum laboris, публікацыя якога запланавана на пачатак чэрвеня. Удзельнікі сустрэчы зацвердзілі методыку правядзення сходу і ...

Читать далее »

Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі

Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...

Читать далее »