Вялікі Чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да ўсіх святароў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны. Паважаныя святары! Шлях святара цяжкі і цярністы… Таму няхай Пан Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі: ...
Читать далее »Архив меток: святары
Папа да святароў: будзьце міласэрнымі і шчодра прабачайце
7 красавіка 2022 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі супольнасць Папскага тэўтонскага інстытута Санта-Марыя-дэль-Аніма – калегіума для святароў і студэнтаў папскіх вузаў з нямецкамоўных краін. Сустрэча была прымеркавана да 500-годдзя з дня абрання на Пасад святога Пятра папы Адрыяна VI, пахаванага ў касцёле пры тэўтонскім інстытуце. Адрыян Флорэнц, які нарадзіўся ў Утрэхце, тагачаснай Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, быў перадапошнім ...
Читать далее »У лютым у Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для святароў
З 21 па 24 лютага ў Навагрудку пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудуцца чатырохдзённыя рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы — месцы мучаніцкай смерці ад рук гітлераўцаў святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Пачатак рэкалекцый — 21 лютага, панядзелак, 12.00; Заканчэнне рэкалекцый — 24 лютага, чацвер, 14.00. У рэкалекцыях могуць браць удзел ...
Читать далее »У Італіі змяншаецца колькасць святароў і расце іх сярэдні ўзрост
Напрыканцы 2020 года ў Каталіцкім Касцёле ў Італіі было 31 793 святары, а ў 1990 г. — 38 209. Такім чынам, іх колькасць за 30 гадоў скарацілася на 6 416 — прыблізна на 16,5 працэнта. Як паведаміла італьянскае рэлігійнае інфармацыйнае агенцтва SIR, толькі за апошняе дзесяцігоддзе зніжэнне колькасці духавенства на Апенінах склала 11 працэнтаў. Гэты недахоп у пэўнай ступені кампенсуецца ...
Читать далее »Святы Пасад рыхтуе форум на тэму святарства
Ключавой тэмай для Касцёла сёння з’яўляецца святарства. Менавіта таму Святы Пасад арганізуе 17-19 лютага 2022 г. тэалагічны сімпозіум па пакліканнях на тэму: “Да фундаментальнай тэалогіі святарства”. Арганізатарам форуму выступіла Кангрэгацыя па справах біскупаў, якая збіраецца запрасіць на яго дыяцэзіяльных біскупаў з усяго свету. Мэта сімпозіума – паглядзець на святарства як мага шырэй, не толькі з пункту гледжання саміх святароў, але ...
Читать далее »Статыстыка Касцёла: зніжэнне колькасці святарскіх пакліканняў
На азіяцкім і амерыканскім кантынентах рост католікаў перавышае рост насельніцтва, вынікае з новых статыстычных дадзеных Каталіцкага Касцёла. 24 сакавіка 2021 г. у Ватыкане былі прадстаўлены два статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: Annuario Pontificio на 2021 г. і Annuarium Statisticum Ecclesiae за 2019 г. З першага вынікае, што з пачатку 2020 г. у Каталіцкім Касцёле былі створаны дзве новыя мітраполіі і чатыры ...
Читать далее »Па выніках першага туру ўступнага экзамену ў Гродзенскую семінарыю залічаны новыя кандыдаты
20 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы ...
Читать далее »Па дарозе ў Будслаў: удзельнікі мотапілігрымкі наведалі браслаўскі санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў
28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе наведалі ўдзельнікі мотапілігрымкі з Лагішына. Трое святароў здзяйсняюць прыватную пілігрымку ў Будслаў, наведваючы пры гэтым Брэст, Тракелі, Гудагай, Браслаў, Бялынічы, Баранавічы. Святары – кс. Павел Ярашэвіч, кс. Юрый Медушэўскі, кс. Юзаф Парфяновіч – распачалі шлях 27 чэрвеня. А паколькі на матацыкле да Будслава можна даехаць за дзень, то святары вырашылі зрабіць ...
Читать далее »Статыстыка Касцёла: больш католікаў, але менш святароў
У свеце расце колькасць біскупаў, але змяншаецца колькасць святароў, манахаў, манахінь і семінарыстаў. Самым “каталіцкім” кантынентам працягвае заставацца Амерыка. 25 сакавіка 2020 г. былі прадстаўлены два статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: “Annuario Pontificio” за 2020 г. “Annuarium Statisticum Ecclesiae”, у якім публікуюцца дадзеныя за 2018 г. З першага вынікае, што з пачатку 2019 г. у Каталіцкім Касцёле былі створаны чатыры новыя ...
Читать далее »Вынаходлівасць італьянскіх святароў, каб людзі не адчувалі сябе пакінутымі. Відэафакты
Эпідэмія каранавіруса працягваецца ў Італіі, з-за якой у краіне працягваецца каранцін. І да 3 красавіка св. Імшы ў касцёлах былі адмененыя. 15 сакавіка 2020 года перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак выказаў падзяку ўсім святарам за вынаходлівасць быць блізка да людзей. «З Ламбардыі прыходзіць вельмі шмат паведамленняў аб гэтай вынаходлівасці. Ламбардыя цяжка пакутуе, але святары, знаходзяць тысячы спосабаў, каб быць ...
Читать далее »