Выключнага поспеху дасягнулі святары са Славакіі: яны ўзышлі на восьмую вяршыню Зямлі — Манаслу. Вышыня гары складае 8163 метраў над узроўнем мора. Знаходзіцца гара Манаслу на захадзе Непала, у паўночнай частцы найвялікшых гор Зямлі — Гімалаяў.
«Святары Ян Быстрынскі і Ян Дубецкі — першыя ў гісторыі каталіцкія святары, якія ўзышлі на васьмітысячнік», — пацвердзіў кс. Пётр Дубоўскі SJ, новы рэктар Папскага біблійнага інстытута ў Рыме, які быў кіраўніком экспедыцыі.
Езуіт адзначыў, што два заваёўнікі падняліся на вяршыню за шэсць гадзін і без дадатковага кіслароду. Акрамя іх у экспедыцыі ўдзельнічаў таксама а. Лібар Марэк, які перапыніў узыходжанне на вышыні 6200 метраў па прычынах, звязаных са станам здароўя.
Паводле CREDO
пераклад Марыны Ткач
