З 21 па 24 лютага ў Навагрудку пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудуцца чатырохдзённыя рэкалекцыі для святароў.
Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы — месцы мучаніцкай смерці ад рук гітлераўцаў святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
- Пачатак рэкалекцый — 21 лютага, панядзелак, 12.00;
- Заканчэнне рэкалекцый — 24 лютага, чацвер, 14.00.
У рэкалекцыях могуць браць удзел святары з усіх дыяцэзій Беларусі.
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.:
+375 (33) 307 71 34 — ксёндз Юрый Жэгарын
або напісаць на электронную пошту:
для друку