Вялікі Чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі Чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам.

Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да ўсіх святароў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны.

Паважаныя святары!

Шлях святара цяжкі і цярністы… Таму няхай Пан Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі: здароўем, пастырскай мудрасцю, мужнасцю, цярплівасцю і пакорай.

Ад усяго сэрца дзякуем Вам за яскравае сведчанне веры, за імкненне падтрымаць у кожнай сітуацыі, за няспынную малітву, за дзяленне ўласным досведам жыцця, за адкрытасць, лагоднасць, цярплівасць і прастату ў асабістых зносінах, за мудрыя настаўленні і шчырыя ўсмешкі.

Жадаем заўсёды заставацца вернымі Святарству Хрыста, а шлях гэтага служэння няхай будзе плённым і шчаслівым! Божай дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх нялегкіх справах і пачынаннях!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку