Рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі: споведзь – не месца катавання

Рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, які прысутнічаў на сустрэчы цяперашніх і будучых спаведнікоў з Папам, адзначыў, што святар павінен глядзець на таго, хто каецца вачыма самога Езуса.

«Святар не нараджаецца добрым спаведнікам. Ён ім становіцца. Для гэтага патрэбна сур’ёзная праца, сур’ёзная падрыхтоўка, перш за ўсё глыбокая малітва і духоўнае жыццё, падрыхтоўка не толькі ў галіне тэалогіі, але і ў галіне юрыдычных навук, маральнай тэалогіі, псіхалогіі, але перш за ўсё ён павінен мець запал і бязмерна верыць у сэнс гэтага служэння”, — звярнуў увагу кс. Кшыштаф Ныкель.

Ён нагадаў аб тым, што спаведнік сам з’яўляецца чалавекам, якія мае патрэбу ў міласэрнасці, і калі ён адчуў гэту міласэрнасць на сабе, пасля становіцца сапраўдным распарадчыкам, сведкам і інструментам міласэрнай любові Божай.

“Споведзь павінна быць месцам не катавання, а сустрэчы; яна існуе не для таго, каб выклікаць празмернае пачуццё віны, а для таго, каб у сэрцы чалавека, які каецца нарадзіўся новы давер да Божай міласэрнасці, перакананне ў тым, што Бог клапоціцца пра яго. Ён ніколі не стамляецца ад нашых грахоў, нашых слабасцей, нават калі яны самыя вялікія», — заўважыў кс. Ныкель, каментуючы сустрэчу Папы з удзельнікамі курсаў для спаведнікоў, якія штогадова праводзяцца ў Ватыкане па ініцыятыве Апостальскай пенітэнцыярыі.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі