Архив меток: с. Дар’я Галубкова OV

Бласлаўлёныя міратворцы: абавязак будавання міру

Так ужо павялося, што на Святы Божага Нараджэння людзі дораць адно аднаму падарункі, пасылаюць паштоўкі, тэлефануюць блізкім і сябрам. Пры гэтым яны абменьваюцца цёплымі словамі ды пажаданнямі шчасця, любові і, канешне, міру. Мір, супакой, згода – гэтыя словы так кранальна гучаць падчас дзялення аплаткам, у асабістых ці афіцыйных віншаваннях, у святочных зваротах біскупаў і палітыкаў. І не дзіўна: бо мір ...

Читать далее »

Катэхеза. Надышла часіна, каб любіць касцёл

Заклік любіць Касцёл можа гучаць як правакацыя, асабліва ў сучасным свеце. Не толькі людзі, далёкія ад веры, але нават ахрышчаныя католікі і праваслаўныя, якія называюць сябе вернікамі, нярэдка пагарджаюць Касцёлам, яго супольнасцю і навучаннем, сцвярджаючы, што ім не патрэбныя пасярэднікі, каб яднацца з Богам. Як можна любіць Касцёл з усімі яго заганамі, “цёмным мінулым”, недасканалымі духоўнымі асобамі і грэшнымі вернікамі? ...

Читать далее »

Non omnis moriar: адзінства часовага і вечнага жыцця

З розных нагодаў, падчас звычайнай гутаркі ці нават у тэкстах папулярных песень даволі часта можна пачуць фразы накшталт “жыццё толькі адно”, “адзін раз жывём”, “колькі таго жыцця”. Звычайна яны заклікаюць жыць тут і цяпер, не марнаваць магчымасцяў, браць ад жыцця як мага больш карысці ды прыемнасцяў. Тыя, хто так гавораць, маюць на ўвазе зямное, часовае існаванне, якому калісьці незваротна прыйдзе ...

Читать далее »

Катэхеза. “Усё можна, але не ўсё карысна”. Сапраўдная свабода чалавека

«Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным«. Да гэтай слушнай думкі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава варта дадаць, што свабода чалавека мае ўсё ж зусім іншае вымярэнне: яна бярэ свой пачатак у яго падабенстве да Бога. Дзякуючы вольнай волі (як зрэшты і розуму) чалавек займае асаблівае месца сярод стварэнняў. У сваім жыцці ён мае магчымасць і здольнасць ...

Читать далее »

Ці мэта апраўдвае сродкі? Маральная вартасць чалавечага ўчынку

Пэўна, кожны з нас, рыхтуючыся да святой споведзі ці проста аналізуючы свае паводзіны, неаднойчы задумваўся: мой учынак добры ці дрэнны? Ці можна мае грахі апраўдаць жыццёвымі абставінамі, у якіх я апынуўся? Ці даруецца мне тое зло, што я зрабіў, бо я ж хацеў як лепш? У краме прыкладанняў для мабільных прыладаў мне выпадкова сустрэліся гульні – “сімулятары Бога” кшталту “Судны ...

Читать далее »

Вера і ўчынкі: адказ чалавека на Божае пакліканне

Бог любіць чалавека і хоча дзяліцца з ім сваім шчасцем у вечнасці. Каб чалавек мог пазнаць Бога і Яго збаўчую волю, Ён накіроўвае да нас сваё Аб’яўленне. Гэтае Аб’яўленне нясе ў сабе не толькі праўды, у якія мы верым, але таксама заклік да дыялогу з Богам. Чалавек, каторы чуе гэты заклік у сваім сумленні, павінен адказаць на яго, ці то ...

Читать далее »

Сястра Дар’я Галубкова ўвайшла ў склад Пула тэолагаў Карытас Еўропа

Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Карытас Еўропа з 13 па 15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў. Пул тэолагаў — гэта пастаянная структура падтрымкі Карытас Еўропа, якая цесна супрацоўнічае з Сакратарыятам Карытас Еўропа і ўносіць свой уклад у ...

Читать далее »

Васіль Быкаў і хрысціянства

Якія асацыяцыі выклікае ў мяне чэрвень? Іх шмат: Сэрца Езуса, Святы Антоні, лета, экзамены, пілігрымка… і Васіль Быкаў. Чаму Быкаў? Наш славуты зямляк нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, а памёр 22 чэрвеня 2003 года ў Бараўлянах. Менавіта ў чэрвені, у гадавіны нараджэння ці смерці аўтара аповесці “Мёртвым не баліць”, публікуецца найбольш газетных артыкулаў, сяброўскіх успамінаў, ...

Читать далее »

Новы доктар тэалогіі ў Віцебскай дыяцэзіі

Сястра Дар’я Галубкова OV 25 чэрвеня 2020г. абараніла доктарскую дысертацыю па маральнай тэалогіі на тэму «Маральныя дылемы чалавека перад абліччам вайны ў творчасці Васіля Быкава (1924-2003)». З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце абарона дысертацыі адбылася анлайн з Віцебскай катэдры. Сястра Дар’я прадставіла і абараніла сваю працу перад прафесарскай камісіяй Люблінскага Каталіцкага Універсітэта Яна Паўла ІІ. Доктар Дар’я Галубкова OV адказала на ...

Читать далее »