Сястра Дар’я Галубкова ўвайшла ў склад Пула тэолагаў Карытас Еўропа

Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Карытас Еўропа з 13 па 15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў.

Пул тэолагаў — гэта пастаянная структура падтрымкі Карытас Еўропа, якая цесна супрацоўнічае з Сакратарыятам Карытас Еўропа і ўносіць свой уклад у рэалізацыю стратэгіі арганізацыі.

Пул тэолагаў прызваны вырашаць наступныя задачы:

  • даваць свае рэкамендацыі па найму персаналу ў сетцы Карытас Еўропа і публікацыі Карытас Еўропа;
  • забяспечваць удзел у трэнінгах і сустрэчах;
  • дапамагаць у прасоўванні ідэнтычнасці Карытас ў сетцы;
  • прадастаўляць тэалагічныя разважанні для інфармацыйных бюлетэняў «Вера і дзеянне».

Кожная працоўная група будзе забяспечана падтрымкай аднаго з тэолагаў.
Нам асабліва прыемна, што с. Дар’я Галубкова OV, доктар тэалогіі, кіраўнік праектаў і каардынатар валанцёраў Карытас Віцебск, увайшла ў лік прадстаўнікоў Пула тэолагаў Карытас Еўропа, і мы ўпэўненыя, што яна годна прадставіць нашу арганізацыю на міжнародным узроўні і ўнясе важны ўклад у дзейнасць сеткі Карытас.

caritas.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі