Архив меток: Росіца

Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці ...

Читать далее »

“Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не можа забіць”: 80-годдзе Росіцкай трагедыі

Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...

Читать далее »

18 лютага — 80 год Росіцкай трагедыі

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 18 лютага 2023 г. Сёлета спаўняецца 80 год ад моманту трагедыі, якая адбылася ў Росіцы ў 1943 годзе. Праграма: 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі; 12.00 – святая Імша; 13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата ...

Читать далее »

«Няма большай любові»: Росіца зноў сустрэла сваіх пілігрымаў

5 і 6 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці. Гэта маленькая вёска ў Верхнядзвінскім раёне стала месцам трыўмфу любові, мужнасці, сапраўднай пастырскай адданасці Хрысту і людзям. Тут у лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі ў агні згарэла больш за паўтары тысячы чалавек, а разам з імі – бласлаўлёныя мучанікі айцы марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Святары дабравольна выбралі смерць, каб ...

Читать далее »

Імшой для пілігрымаў і хростам дзіцяці распачаліся ўрачыстасці ў Росіцы

5 жніўня ў Росіцы распачаліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Пасля двухгадовага перапынку 105 чалавек зноў прайшлі трохдзённы шлях з Друі, каб прынесці свае просьбы і падзякі праз заступніцтва росіцкіх мучанікаў. Урачыстую св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з арцыбіскупам на пенсіі Тадэвушам Кандрусевічам, візітатарам для БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам і ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня

Айцы марыяне запрашаюць 5-6 жніўня ў Росіцу на малітоўную сустрэчу. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных святароў-марыянаў распачнуцца вечарам у пятніцу а 18.00. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне. Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт. Пятніца, 5 жніўня: 18.00 – Святая Імша для пілігрымаў 20.00 – ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, праслаўляючы Бога праз заступніцтва бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы Юрыя і Антонія. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 3 жніўня ў 8.00. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 5-6 жніўня. Запіс па тэл: +37533 6612147 — а. Ілля Саўчанка МІС. Росіца чакае цябе!

Читать далее »

“Каштоўная ў вачах Пана смерць Яго святых”. Урачыстасці ў Росіцы

19 лютага святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся ў Росіцы, каб ушанаваць памяць бласлаўленых мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Росіца – асаблівае месца беларускай зямлі. Месца, дзе амаль 80 год таму, падчас карнай аперацыі “Зімовае чараўніцтва”, загінула шмат бязвінных людзей. Шмат нашых суайчыннікаў згарэла тут зажыва ў страшным агні, прыняўшы пакутніцкую смерць. І сярод іх былі тыя, хто мог ...

Читать далее »

19 лютага Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 19 лютага. У сувязі з сітуацыяй пандэміі каранавірусу просьба да ўсіх, хто прыбывае ў Росіцу, захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце. Праграма: 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі; 12.00 – святая Імша; 13.30 – працэсія ...

Читать далее »

«Няхай гэты “росіцкі вірус” ніколі не знікае»: урачыстасці апоўначы ў Росіцы

Пачатак жніўня адзначаецца ўшанаваннем мучанікаў з Росіцы – бласлаўлёных Юрыя і Антонія, айцоў марыянаў, якія прыкладам сваёй адданасці, мужнасці ў веры прыцягваюць вернікаў да гэтага святога месца, нягледзячы на розныя перашкоды. Адчуваецца тут Божая прысутнасць, так як праз гэтых двух святароў людзі на трагічным заканчэнні свайго жыцця адчувалі праз іх прысутнасць Бога. І гэта давала ім сілы да вытрывання, давала ...

Читать далее »