Архив меток: Росіца

Перамога жыцця над смерцю – вернікі ўшанавалі памяць ахвяраў росіцкай трагедыі (+відэа)

У суботу 16 лютага больш за дзве сотні вернікаў наведала вёску Росіцу, што ў Верхнядзвінскім раёне, каб ушанаваць гадавіну росіцкай трагедыі. 76 гадоў таму, з 16 па 18 лютага нацысцкія карнікі спалілі 1528 жыхароў Росіцы. Разам з імі ў агні загінулі і 2 святары – Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Гэту трагедыю апісала ў сваёй кнізе “Будзь воля Твая” пісьменніца ...

Читать далее »

Росіца. Верш Ірыны Жарнасек (відэа)

Леанід Юрык, відэа Аўтар кнігі пра росіцкую трагедыю «Будзь воля Твая» прысвяціла гэты верш падзеям 1943 года. Росіца Малітва на вуснах застыла. Ружанец рука затрымала. Да Бога душа узляцела з пакутаў, мучэнняў, ахвяры. Зіма дарэшты счарнела, сцюжа полымем плача: у Росіцы анямелай усмешкі на твары не ўбачыш. Якія усмешкі? Росіца застыла ў жалобным адчаі – попелам жудасным моліцца, зямлю напаіўшы ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія пройдуць у Росіцы 16 лютага. Пачатак а 11 гадзіне. У праграме ўрачыстасці адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), святая Імша, працэсія на пляц мучаніцтва і гарачы пасілак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

Читать далее »

«Абудзіся»: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Росіцы

5-7 студзеня ў Росіцы сёстры–эўхарысткі арганізавалі рэкалекцыі для дзяўчат, паведамляе сайт кангрэгацыі. Удзельніцы прыехалі з Полацка, Браслава, Друі, Астраўца і Верхнядзвінска. Праводзіў рэкалекцыі а. Аляксандр Жарнасек МІС. Тэма рэкалекцый — “Абудзіся”. Госпад заклікае нас не губляць дарма каштоўны час, а накіроўваць сваё жыцце ў правільным, добрым накірунку, а ў гэтым, са слоў а. Аляксандра, нам дапаможа Святы Дух. Падчас дзён ...

Читать далее »

Падзяка Богу за прыклад мужнай веры айцоў марыянаў. Урачыстасці ў Росіцы

3 і 4 жніўня 2018 года ў Росіцы ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. З розных куткоў Беларусі з’ехаліся вернікі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасці.  Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Полацка — 58 асоб, з Друі – 105 пілігрымаў, прыехалі на роварах з Барысава — 11 чалавек, а з Браслава – 15 байкераў ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу

Святкаванне чарговай гадавіны беатыфікацыі мучанікаў Юрыя і Антонія адбудзецца 3-4 жніўня. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў марыянаў, як заўсёды распачнуцца вечарам у пятніцу а 18 гадзіне Імшой для пілігрымаў, малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і закончыцца ў суботу святой Імшой а 12 гадзіне. Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна маючы пры сабе пашпарт. Пятніца, 3 жніўня ...

Читать далее »

Байкеры запрашаюцца ў мотапілігрымку Браслаў-Росіца

Трэцяя пілігрымка матацыклістаў да месца спалення росіцкіх пакутнікаў і жыхароў вёскі нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбудзецца 3 жніўня. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS шчыра запрашае ўсіх жадаючых байкераў. Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 577 00 38 кс. Уладзімір. План пілігрымкі: 14.00 ‒ збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 ‒ малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы ...

Читать далее »

Айцы-марыяне запрашаюць у пілігрымку «Росіца-Будслаў»

Пілігрымка адбудзецца з 24 чэрвеня па 1 ліпеня. Пілігрымы вырушаць у шлях 24 чэрвеня пасля ранішняй святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы у Росіцы. Асабліва прыемна адзначыць, што пілігрымка па маршруце «Росіца-Будслаў» адбудзецца ўпершыню. З сабой неабходна мець наступныя рэчы:     ружанец; малітоўнік; спальны мяшок; карымат; талерку, лыжку, кубак; галаўны ўбор; добры абутак; даджавік; цёплыя рэчы; асабістыя рэчы (лекі, ...

Читать далее »

Глыбоцкія вернікі павіншавалі айца Чэслава Курэчку з гадавінай святарства

Віншаванне адбылося на свята сем’яў, якое прайшло ў Росіцы 12 мая. Свята айцец Чэслаў адзначаў 2 мая, калі споўнілася 19 гадоў, як ён стаў святаром. З гэтых дзевятнаццаці год ужо больш за дзесяць гадоў ён служыць у парафіі Святой Тройцы ў Росіцы. За час яго служэння і касцёл, і тэрыторыя вакол яго цалкам пераўтварылася. Зараз у Росіцу прыязджае шмат пілігрымаў, ...

Читать далее »

У Росіцы прайшло свята сем’яў (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу, 12 мая. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, а. Вадзім Мізер з Оршы, а таксама шматлікія пілігрымы, большасць з якіх маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі, з Глыбокага, Паставаў, Шаркаўшчыны, Браслава, Верхнядзвінска, Полацка, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў і вёсак. Ужо з самай раніцы ў Росіцы адчувалася свята. Гэта было ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі