«Абудзіся»: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Росіцы

5-7 студзеня ў Росіцы сёстры–эўхарысткі арганізавалі рэкалекцыі для дзяўчат, паведамляе сайт кангрэгацыі. Удзельніцы прыехалі з Полацка, Браслава, Друі, Астраўца і Верхнядзвінска. Праводзіў рэкалекцыі а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Тэма рэкалекцый — “Абудзіся”. Госпад заклікае нас не губляць дарма каштоўны час, а накіроўваць сваё жыцце ў правільным, добрым накірунку, а ў гэтым, са слоў а. Аляксандра, нам дапаможа Святы Дух. Падчас дзён засяроджання былі закрануты тэмы звязаныя з праблемамі дзяцінства і маладосці.

Прыклад Росіцкіх пакутнікаў закрануў сэрцы дзяўчат, а само месца мучаніцтва застанецца ў памяці назаўсёды, бо ў такім святым месцы зусім інакш глядзіш на шматлікія рэчы.

Час рэкалекцый – гэта час задумацца над сваёй штодзённасцю, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, стаць бліжэй на дарозе да Бога. Росіца – гэта месца не толькі духоўнай сілы, але таксама звычайнай гасціннасці. Дзякуем шчыра а.Чэславу за цёплы прыём, а а. Аляксандру за духоўныя практыкаванні.

Па словах удзельніц, гэты дні заставілі задумацца і глыбей паразважаць над сваім жыццём. Дзякуючы рэкалекцыям наперадзе дзяўчат чакаюць радасныя змены ў духоўным жыцці. Слава Госпаду за гэты час!

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі