29 красавіка 2023 года падчас урачыстага святкавання 100-гадовага юбілею заснавання манаскай кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, с. Наталля Арлянковіч SJE прадставіла прысутным да прагляду прэзентацыю пра гісторыю і дзейнасць сясцёр эўхарыстак ва ўсім свеце. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Архив меток: сёстры Эўхарысткі
У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі
Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...
Читать далее »Сёстры эўхарысткі запрашаюць у Браслаў на юбілейныя ўрачыстасці Кангрэгацыі
29 красавіка сёстры эўхарысткі запрашаюць на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя існавання Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, якія пройдуць у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Пачатак у 11.00. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Читать далее »«Бог ведае праўду пра нас не каб асуджаць, а каб прабачаць»: рэкалекцыі для дзяўчат у Браславе
20 ліпеня ў Браславе завяршыўся трохдзённы духоўны адпачынак для дзяўчат. Сёстры Эўхарысткі Таццяна Гмыза і Лена Панцялей прапанавалі ўдзельніцам «паглядзець у люстэрка» — менавіта так гучала тэма рэкалекцый. Паспрабаваць стаць у праўдзе парад сабой, Богам і іншымі людзьмі, пабыць сам-насам з Езусам у гостыі, а таксама адпачыць прыехалі дзяўчаты з Полацка, Барысава, Астраўца, Пінска і Мінска. Былі, канечне, і мясцовыя ...
Читать далее »«Агонь паклікання немагчыма схаваць». Cястра Галіна Салодкая SJE адзначыла 25-годдзе манаскіх шлюбаў
17 ліпеня ў кляштары Сясцёр Эўхарыстак у Браславе на заканчэнне штогадовых рэкалекцый адбылася ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскіх шлюбаў сястры Галіны Салодкай SJE. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які, як кажуць сёстры, «стаў родным для ўсей Кангрэгацыі». Гэта святая Імша завяршыла рэкалекцыі, штогадовыя духоўныя практыкаванні ў маўчанні, якія праводзіў айцец Андрэй Юхневіч OMI. Падчас святочнай гаміліі ён узрушыў ...
Читать далее »Сёстры эўхарысткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі
Рэкалекцыі пад назвай «Паглядзі ў люстэрка» пройдуць у Браславе з 18 па 21 ліпеня, інфармуе waladarka.by. Арганізатары запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 15 гадоў. Час рэкалекцый будзе напоўнены канферэнцыямі, малітвай, духоўнымі размовамі,цёплым і атмасферным часам за вечаровай гарбатай. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 (29) 558-46-25 с. Таццяна +375 (29) 288-36-87 с. Лена
Читать далее »Правілы жыцця Юрыя Матулевіча
27 студзеня Касцёл адзначае ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча (1871-1927), віленскага біскупа, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. У мінулым годзе сёстры распавядалі, як адзначаюць успамін свайго заснавальніка ў розных парафіях Беларусі, дзе служаць. Сёлета вырашылі перачытаць «Духоўны дзённік» Юрыя Матулевіча, а таксама яго лісты да сястры эўхарысткі Ванды Еўтэ і скласці «Правілы жыцця» благаслаўлёнага біскупа. Гэтымі правіламі манахіні кіруюцца ...
Читать далее »Сёстры Эўхарысткі адзначылі ўспамін свайго заснавальніка
«Ва ўсім шукаць Бога, усё рабіць дзеля большае Божае хвалы, ва ўсё ўносіць дух Божы і ўсё ім праймаць», — пісаў у сваім «Духовым дзённіку» благаслаўлёны Юры Матулевіч, чый успамін 27 студзеня адзначае Касцёл. Віленскі біскуп, выкладчык, аднавіцель і генерал Ордэна Марыянаў, апостальскі візітатар, заснавальнік двух жаночых кангрэгацый, у тым ліку, Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі… Усё гэта пра ...
Читать далее »У Слабодцы развіталіся з с. Францішкай Гайлеш SJE
26 кастрычніка ў Слабодцы адбылося пахаванне сястры эўхарысткі Францішкі Гайлеш, якая апошнія гады свайго жыцця правяла ў Полацку, паведамляе сайт манаскай кангрэгацыі. Святую Імшу ўзначаліў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Разам з ім маліліся святары, якія добра ведалі сястру Францішку. Гамілію прамовіў кс. Аляксандр Баран, якога спачылая рыхтавала да сакрамантаў. На пахаванне сабраліся сёстры эўхарысткі, сваякі памерлай і вернікі са Слабодкаўскай ...
Читать далее »Cёстры эўхарысткі з Браслава арганізавалі духоўна-пазнавальную паездку для інвалідаў
На працягу некалькі гадоў сёстры эўхарысткі ў Браславе апякуюцца дарослымі з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо другі год штотыднёвыя сустрэчы на духоўныя тэмы для такіх асоб праводзіць сястра Кацярына Папакуль SJE. А на мінулым тыдні яна арганізавала своеасаблівыя рэкалекцыі для іх з наведваннем святыняў у Відзах, Далёкіх і Опсе. Двухдзённая паездка была напоўнена ...
Читать далее »