Архив меток: Росіца

Айцы-марыяне запрашаюць на росіцкія ўрачыстасці (пілігрымкі, праграма)

Айцы-марыяне запрашаюць 4-5 жніўня ўшанаваць росіцкіх мучанікаў Юрыя і Антонія. Як заўсёды летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу, малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і закончыцца ў суботу святой Імшой а 12 гадзіне. У Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі, запрашаем прыняць у іх удзел: Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэл.:  8033 355 96 60 (а. ...

Читать далее »

На роварах да росіцкіх пакутнікаў

2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...

Читать далее »

Пілігрымка ў Росіцу на матацыкле

4 жніўня 2017 года ў Браславе распачнецца ІІ пілігрымка матацыклістаў да росіцкіх пакутнікаў.  14.00 — збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 — малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы і за загінуўшых матацыклістаў; 15.30 — выезд; 17.30 — прывітанне матацыклістаў; 18.00 — св. Імша. Пасілак для матацыклістаў. Кантактная інфармацыя па тэл: +375 29 577 00 38 — кс. ...

Читать далее »

«Зрабіць радыкальны крок»: размова з а. Андрэем Сідаровічам МІС

— Айцец Андрэй, Вы служылі ў Росіцы  і раней, а нядаўна зноў распачалі тут службу. Змянілася за гэты час парафія? Заўважна гэта? — Я служыў у росіцкай парафіі восем гадоў таму. Што кінулася ў вочы цяпер? Найперш тое, што парафія прыкметна паменшала. Па аб’ектыўных прычынах. У 2000 годзе ў Росіцы жыло 600 чалавек, восем гадоў таму — больш за 400, ...

Читать далее »

Росіца сабрала сем’і на супольную малітву

Чарговы раз Росіца сабрала сваіх пілігрымаў, але ўпершыню на спатканне сем’яў. Малітоўная сустрэча прайшла 1 мая 2017 года. Нягледзячы на тое, што на календары распачаўся май, нябесная канцылярыя вырашыла здзівіць і другі веснавы месяц распачаць снегападам. “Тое, што адбываецца на вуліцы, не зменіць нашага настрою.  І вы, якія сюды прыехалі, каб памаліцца, праславіць Госпада, прасіць спагаду для нашых сем’яў, зможаце ...

Читать далее »

1 мая ў Росіцы адбудзецца малітва за сем’і

1 мая, у панядзелак, айцы марыяне з Росіцы запрашаюць сем’і на супольную малітву ў санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў. Узначаліць св. Імшу і прамовіць канферэнцыю біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У праграме: 11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць споведзі, Святы Ружанец з разважаннямі); 12.00 – святая Імша з урачыстасці святога Юзафа (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч), пасля адбудзецца адмысловае пастырскае бласлаўленне сем’яў; 13.00 – канферэнцыя ...

Читать далее »

«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)

Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...

Читать далее »

Святы абярэг Валянціны, сведкі росіцкай трагедыі

Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць ...

Читать далее »

Зімовыя ўрачыстасці ў Росіцы пройдуць 18 лютага

Урачыстасці ўшанавання бласлаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 18 лютага. Урачыстасці пачнуцца ў 11 гадзін. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання ад 1 студзеня 2017 года абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба). Як заўсёды, на заканчэнне ўсіх пілігрымаў айцы-марыяне запрашаюць на ...

Читать далее »

У Росіцы праваслаўныя і католікі разам адзначылі Вадохрышча

19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначаюць Хрышчэнне (Вадохрышча). Па ўсёй Беларусі асвячаюцца выразаныя ў форме крыжа палонкі для купання. Росіца не стала не выключэннем. На прыгожым возеры два дні кіпела праца і супольнымі высілкамі праваслаўных і католікаў было арганізаванае месца для малітвы і акунання. Пасля набажэнства, якое правёў бацюшка Васіль з Сар’і, праваслаўныя і католікі здзейснілі гэтую старажытную традыцыю трохразовага акунання з ...

Читать далее »