Вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт наведаў в. Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне і распавядае пра гісторыю мястэчка і мясцовыя святыні. Запрашаем паслухаць цікавы аповед пра Росіцу і да прагляду прыгожых краявідаў, большасць якіх — гэта плён працы а. Чэслава Курэчкі МІС, мясцовага пробашча касцёла Святой Тройцы і лаўрэата прэзідэнцкай прэміі, разам з вернікамі і валанцёрамі.
Читать далее »Архив меток: Росіца
«І кветкі хваляць Пана»: у Росіцы дзякавалі Богу за прыгажосць кветак
У другі раз у Росіцы прайшоў фестываль кветак. 17 верасня айцец Чэслаў Курэчка МІС зноў вітаў пілігрымаў, якія прыбылі ў касцёл Святой Тройцы на Верхнядзвіншыну, каб дзякаваць Богу за кветкі, іх прыгажосць і сёлетні ўраджай. Святар-кветкавод разам са сваімі парафіянамі і валанцерамі-пілігрымамі ў ваколіцах касцёла вырошчваюць больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў. Свята распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і ...
Читать далее »Росіца запрашае на «Фестываль кветак»
17 верасня ў Росіцы адбудзецца малітоўна-адпачынкавая сустрэча падзякі Богу за хараство прыроды і за сёлетні ўраджай. У малітоўнай частцы запрашаем на супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і святую Імшу. Як заўсёды прапаноўваем у нашым Санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія прыступіць да святой споведзі. Мясцовыя жыхары падрыхтавалі для гасцей цікавую забаўляльную праграму, а а. Чэслаў Курэчка абяцае пачаставаць фірменнай грыбной поліўкай. ...
Читать далее »Росіцкія ўрачыстасці апоўначы
Апоўначы 6 жніўня ў вёсцы Росіца прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а. Юрыя Кашыры. Як і кожны год, геаграфія пілігрымаў вельмі вялікая і разнастайная. З Полацка і Мёраў прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Барысава прыехалі на роварах, а з Браслава на матацыклах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі ...
Читать далее »Рэліквіі св. Станіслава Папчынскага знаходзяцца ў Росіцкім санктуарыі
5 жніўня айцец Чэслаў Курэчка МІС шчыра вітаў пілігрымаў, якія прыйшлі ў Росіцкую святыню. 57 паломнікаў з Полацку прыбылі пешшу разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС, 38 асоб прыйшлі з Мёраў на чале з кс. Кшыштафам Мянкінам і 19 барысаўчан прыехалі на роварах. Святая Імша для пілігрымаў у гэтым годзе стала двойчы адметнай. Па-першае, на самым пачатку Эўхарыстыі ў святыню ...
Читать далее »Фотафакт. Байкеры ў Росіцы
5 жніўня Росіца ўпершыню сустракала незвычайных пілігрымаў. 20 жалезных коней з громкім гучаннем рухавікоў прыехалі ў маленькую ціхую вёску на Верхнядзвіншчыне. Байкеры на чале з кс. Уладзімірам Шыдлоўскім прыехалі з Браслава. За рулём яшчэ аднаго байка, які прыехаў ажно з Гродна, быў глыбачанін Уладзіслаў Журко. Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Читать далее »З Полацка вырушыла пілігрымка да росіцкіх пакутнікаў
Католікі Віцебскай дыяцэзіі 2 жніўня вырушылі з Полацка ў пешую пілігрымку ў Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, каб 5 жніўня далучыцца да католікоў з розных мясцінаў, што збяруцца ў росіцкім санктуарыі, каб ушанаваць памяць пакутнікаў, – ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, знішчаных нямецкімі карнікамі ў 1943 годзе, паведамляе krynica.info Звычайна ў Росіцу накіроўваюцца пілігрымкі з усіх беларускіх парафіях, у якіх працуюць ...
Читать далее »Адбудзецца пешая пілігрымка Полацк-Росіца
Запрашаем у пешую пілігрымку Полацк-Росіца, каб традыцыйна ўшанаваць мучанікаў Юрыя і Антонія. Адбудзецца пілігрымка 2-6 жніўня. Запісацца ў пілігрымку можна па тэлефоне: +37529 713 02 33 — а. Аляксандр Жарнасек MIC Росіца чакае цябе!
Читать далее »Росіцкія ўрачыстасці сёлета пройдуць 5-6 жніўня (абноўлена)
Айцы-марыяне запрашаюць на летнія ўрачыстасці ў Росіцу, каб традыцыйна ўшанаваць мучанікаў Юрыя і Антонія. Сёлета адбудзецца падзяка Богу за кананізацыю Заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага, якая адбылася 5 чэрвеня ў Ватыкане. Урачыстасці распачнуцца святой Імшой для пілігрымаў 5 жніўня ў 18.00. У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Кракаве, у гэтым годзе адбудзецца адна пілігрымка Полацк-Росіца, якая распачне свой шлях ...
Читать далее »З Браслава ў Росіцу вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў
5 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў. Перад выездам у браслаўскім касцёле адбудзецца малітва за памерлых жыхароў Росіцы, а таксама за загінуўшых матацыклістаў. Выезд з Браслава ў 15.30, паведамляе waladarka.by У Росіцы пасля святой Імшы адбудзецца матапрабег да месца спалення жыхароў вёскі разам з айцамі Антоніем ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!