Архив меток: Папа Леў XIV

Візіт Папы ў Іспанію выклікаў рэзананс у СМІ

Сусветныя СМІ актыўна каментуюць візіт Льва XIV у Іспанію, звяртаючы асаблівую ўвагу на падзеі ў Каталоніі, дзе перапляліся архітэктурная веліч і грамадская дыскусія. У чацвер, 11 чэрвеня 2026 года, увага міжнародных каментатараў была прыкавана да падзей у іспанскім рэгіёне Каталонія. Галоўнай тэмай сусветных публікацый стала ўрачыстая інаўгурацыя найвышэйшай у свеце касцельнай вежы – 172,5-метровай «Вежы Езуса Хрыста» ў знакамітай базіліцы ...

Читать далее »

СМІ Іспаніі адзначаюць поспех візіту Пантыфіка

Іспанскія медыя выказваюць захапленне апостальскім падарожжам Папы Льва XIV у Мадрыд, называючы Пантыфіка сапраўдным лідарам католікаў і маральным маяком для ўсяго свету. Іспанскія каментатары не шкадуюць цёплых слоў на адрас Папы пасля некалькіх дзён яго знаходжання ў краіне. Журналісты называюць яго «сапраўдным лідарам католікаў» і «сапраўдным мадрыдцам», звяртаючы ўвагу на яго бездакорную іспанскую мову і глыбокае веданне рэалій сучаснай Іспаніі. ...

Читать далее »

Нечаканае прызнанне Папы Льва XIV: «Позна ўначы я вывучаю нямецкую мову»

Падчас палёту з Рыма ў Мадрыд Пантыфік адказваў на пытанні журналістаў. На пытанне прадстаўніка нямецкага агенцтва KNA, ці плануецца паездка ў Германію, Папа адказаў станоўча. «Я вывучаю нямецкую мову позна ўначы; у мяне практычна няма на гэта часу ўдзень», — растлумачыў ён нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву KNA. Гэтыя словы сталі адказам на пытанне аб магчымым візіце Святога Айца ў Германію. ...

Читать далее »

Леў XIV і Беларусь: Папа новы, выклікі – старыя

З моманту абрання і інаўгурацыі Папы Рымскага Льва XIV мінуў ужо год. Гэты час стаў важным для станаўлення новага пантыфікату ды адзначыўся значнымі падзеямі ў жыцці Каталіцкага Касцёла. Пра тое, якім мінулым год быў для беларуска-ватыканскіх стасункаў, у нашым матэрыяле. Новыя дыпламаты У цэлым першы год пантыфікату Папы Льва XIV праходзіў у рэчышчы палітыкі, закладзенай яго папярэднікам – Папам Францішкам, ...

Читать далее »

Папа Леў XIV распачаў апостальскае падарожжа ў Іспанію

Раніцай 6 чэрвеня 2026 года Папа Леў XIV вылецеў у Іспанію, распачаўшы сваё чацвёртае апостальскае падарожжа, якое пройдзе пад дэвізам “Падыміце вашыя вочы”. Самалёт “Airbus A320-9” авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце пакінуў рымскі аэрапорт Ф’юмічына ў 8:13 раніцы. Першы этап апостальскага падарожжа – Мадрыд. Затым Святы Айцец наведае Барселону і Канарскія астравы. Візіт у Іспанію працягнецца да 12 ...

Читать далее »

Мадрыд, Барселона, Канары: акцэнты будучага візіту Папы Льва XIV

За два дні да пачатку апостальскага падарожжа Папы Льва XIV у Іспанію кіраўнік Залы Друку акрэсліў асноўныя сэнсавыя прыярытэты гэтай чаканай і маштабнай падзеі. Папа з 6 па 12 чэрвеня 2026 года здзейсніць сваё чацвёртае міжнароднае апостальскае падарожжа, у межах якога наведае Мадрыд, Барселону і Канарскія астравы. Падчас брыфінгу кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні падкрэсліў, што гэты візіт на зямлю ...

Читать далее »

Папа заклікаў да міру, абароны дзяцей і эўхарыстычнай пабожнасці

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа заклікаў да міру на Блізкім Усходзе, а таксама падтрымаў міжнародныя ініцыятывы і публічнае сведчанне веры падчас працэсій Божага Цела. У сераду, 3 чэрвеня 2026 года, падчас сустрэчы з пілігрымамі ў Ватыкане, Пантыфік закрануў шэраг актуальных грамадскіх і міжнародных тэм, скіроўваючы асобныя словы да супольнасцей, якія перажываюць выпрабаванні. Сярод удзельнікаў аўдыенцыі былі духавенства і ...

Читать далее »

Ружанец з Папам: да малітвы далучацца санктуарыі з усяго свету

Да малітвы Ружанца ў інтэнцыі міру, якую Папа Леў XIV узначаліць увечары 30 мая 2026 года ў Ватыканскіх садах, духоўна далучацца вернікі ў розных марыйных санктуарыях свету. Дыкастэрыя па евангелізацыі, галоўны арганізатар малітоўнай ініцыятывы, паведаміла, што ў духоўнай еднасці з Папам Ружанец у інтэнцыі міру будуць маліцца вернікі, якія ў апошні дзень мая збяруцца ў марыйных санктуарыях на розных кантынентах. ...

Читать далее »

Эфект Льва ў Італіі: давер да Касцёла расце, дыстанцыя скарачаецца

Апошняе апытанне грамадскай думкі, падрыхтаванае вядомым сацыялагічным агенцтвам SWG, паведамляе, што праз год пасля абрання Папы Льва XIV успрыманне Каталіцкага Касцёла ў італьянскім грамадстве дэманструе прыкметы аднаўлення жыццяздольнасці. Апытанне было праведзена ў сярэдзіне мая 2026 года, праз год пасля абрання новага Папы. Рост даверу да Касцёла Згодна з апытаннем, працэнт людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як католікі, дасягнуў 64%, што з’яўляецца ...

Читать далее »

«Magnifica humanitas»: першая энцыкліка Папы Льва XIV

Папа Леў XIV выдаў сваю першую энцыкліку. «Magnifica humanitas» прысвечана абароне чалавечай асобы і яе годнасці ў складаную і супярэчлівую эпоху штучнага інтэлекту. 25 мая 2026 года была апублікавана першая энцыкліка Льва XIV. Дакумент пад назвай «Magnifica humanitas», падпісаны 15 мая 2026 года ў 135-ю гадавіну публікацыі «Rerum novarum» Льва XIII, прысвечаны сацыяльнаму вучэнню Касцёла ў эпоху лічбавых тэхналогій. (ПОЎНЫ ...

Читать далее »