Год таму кравец Папы з вялікай радасцю адрэагаваў на абранне Наступнікам Святога Пятра кардынала Роберта Прэвоста. У інтэрв’ю нямецкаму штотыднёвіку «Die Zeit» Раньера Манчынэлі сказаў: «Калі яго імя было названа падчас абвяшчэння «Habemus Papam», я заплакаў ад радасці». Манчынэлі тлумачыць, што яшчэ да абрання лічыў яго добрым кандыдатам: «Ён проста вельмі спакойны, стрыманы і даступны чалавек». Калі кардынал Прэвост нешта ...
Читать далее »Архив меток: Папа Леў XIV
Сусветная сетка малітвы Папы: 22 мільёны чалавек, адна малітва, абноўленая місія
Больш за 22 мільёны чалавек у больш чым 90 краінах штодня моляцца ў адной і той самай інтэнцыі, якую на кожны месяц вызначае Святы Айцец. Гэтыя людзі не належаць да адной арганізацыі і не ўключаны ў нейкую адну праграму – яны з’яднаныя ў іншых разнастайных кантэкстах (парафіях, святынях, малітоўных групах, супольнасцях) і скіроўваюць малітву і жыццё да аднаго і таго ...
Читать далее »Папа: Калі мяне крытыкуюць за абвяшчэнне Евангелля, хай робяць гэта праўдзіва
Вяртаючыся з Кастэль-Гандольфа, Папа Леў XIV адказаў на пытанні журналістаў і пракаментаваў заявы прэзідэнта ЗША. Ён падкрэсліў, што місія Касцёла – абвяшчаць Евангелле і прапаведаваць мір. «Місія Касцёла – абвяшчаць Евангелле, прапаведаваць мір. Калі хтосьці жадае крытыкаваць мяне за абвяшчэнне Евангелля, няхай робіць гэта праўдзіва», — адзначыў Леў XIV у размове з групай журналістаў, якія чакалі яго 5 мая 2026 ...
Читать далее »Папа Леў XIV едзе ў Пампеі маліцца аб міры
Дакладна ў 1-ю гадавіну свайго абрання, 8 мая 2026 года, Папа Леў XIV здзейсніць 6-гадзінны візіт у Пампеі, каб памаліцца аб міры і сустрэцца з беднымі ў славутым марыйным санктуарыі. Сімвалічнае падарожжа Пантыфіка на поўдзень Італіі бярэ свой пачатак яшчэ ў дзень з’яўлення белага дыму. Тады ў сваіх самых першых словах ён згадаў пра малітву да Маці Божай Пампейскай, чым ...
Читать далее »Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі
Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Сустрэча прайшла ў Ватыкане 4 мая 2026 года. Панядзелак у Ватыкане пачаўся з працоўнай сустрэчы, прысвечанай жыццю каталіцкай супольнасці ў Беларусі. Паводле паведамлення Прэс-службы Святога Пасада, 4 мая 2026 года ў 9.00 Пантыфік прыняў арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Гэты візіт з’яўляецца часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам і яго ...
Читать далее »Арцыбіскуп Фізікела: першы год Папы Льва XIV прайшоў пад знакам міру
Про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі падвёў вынікі першага года пантыфікату Папы Льва XIV, вылучыўшы мір, адзінства і камунію як галоўныя прыярытэты сучаснага папскага вучэння. Падчас серыі сустрэч у Каталіцкім універсітэце Амерыкі ў Вашынгтоне арцыбіскуп Рына Фізікела прааналізаваў першы год служэння Папы Льва XIV, гадавіна абрання якога прыпадае на 8 мая 2026 года. Іерарх адзначыў, што ўся дзейнасць Святога Айца – ад ...
Читать далее »Шэсць незвычайных жэстаў Папы Льва XIV падчас паездкі ў Афрыку
З 13 па 23 красавіка Папа Леў XIV здзейсніў апостальскае падарожжа ў Афрыку. Наведваючы Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею, ён паказаў свету аблічча Папы-місіянера і міратворцы. Гэтыя шэсць нечаканых жэстаў з’яўляюцца бясспрэчным доказам гэтага. Папа Леў XIV даўно чакаў адзінаццаці дзён у Афрыцы. «Я ўжо казаў у мінулым маі, што хачу, каб мая першая паездка была менавіта ў Афрыку», ...
Читать далее »Імша на стадыёне ў Малаба: вера вызваляе ад зла і дае жыццё вечнае
Глыбей разумець Слова Божае і з энтузіязмам сведчыць яго ў штодзённым жыцці заахвоціў Святы Айцец вернікаў Экватарыяльнай Гвінеі. 23 красавіка 2026 года, у апошні дзень апостальскага падарожжа ў Афрыку, Папа Леў XIV узначаліў урачыстую Імшу на гарадскім стадыёне ў Малаба, дзе сабраліся каля 20 тысяч вернікаў з розных рэгіёнаў краіны і з-за мяжы. Ці разумеем мы Слова Божае? У гаміліі ...
Читать далее »Папа Леў XIV: я прыбыў у Афрыку, каб абвяшчаць Евангелле
У размове з журналістамі на борце самалёта падчас палёту з Камеруна ў Анголу Папа падзяліўся ўражаннямі ад свайго падарожжа і папрасіў журналістаў не інтэрпрэтаваць яго прамовы як палеміку з Дональдам Трампам. “Распаўсюдзілася пэўная інтэрпрэтацыя, не зусім дакладная, з прычыны палітычнай сітуацыі, якая склалася, калі ў першы дзень падарожжа прэзідэнт Злучаных Штатаў зрабіў некалькі заяў пра мяне”, — патлумачыў Папа, маючы ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў хворых у каталіцкім шпіталі ў Дуале
Пасля святой Імшы ў Дуале, 17 красавіка 2026 года, Папа Леў XIV адведаў хворых у мясцовым каталіцкім шпіталі святога Паўла, які ўжо паўстагоддзя служыць важным пунктам падтрымкі для людзей у нястачы. Візіт насіў прыватны характар – яго мэтай была духоўная падтрымка хворых і іх блізкіх. Памаліўшыся ў капліцы шпіталя, Папа затрымаўся на падворку, каб коратка прывітаць персанал і некаторых хворых, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!