У Ватыкане існуе традыцыя: Папа дасылае асабіста падпісаныя паштоўкі з пажаданнямі на Вялікдзень і Каляды. Іх адрасатамі з’яўляюцца ў асноўным супрацоўнікі і пенсіянеры Ватыкана. Паштоўкі ўпрыгожаны рэпрадукцыямі сакральных тэм, галоўным чынам карцінамі з ватыканскай калекцыі, тэматыка якіх звязана з пэўным святам. Папа Леў XIV падтрымаў гэтую традыцыю, загадаўшы стварыць калядную паштоўку. На адным баку — рэпрадукцыя мазаікі 1955 года італьянскага ...
Читать далее »Архив меток: Папа Леў XIV
Фотафакт: чаму святы Мікалай прынёс Папу Льву XIV апельсін
Папская Швейцарская гвардыя апублікавала ў Фэйсбуку некалькі кранальных фотаздымкаў спецыяльнага госця: святы Мікалай наведаў Ватыкан і прынёс падарункі для Святога Айца і яго дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Пароліна. Калі ўважліва прыгледзецца да фота, можна ўбачыць, што Папа Леў XIV атрымаў апельсін у панчоху. Хоць гэта ўжо не вельмі распаўсюджаная традыцыя — амерыканскія бабулі і дзядулі, якія памятаюць часы Вялікай дэпрэсіі, ...
Читать далее »Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года
Святы Айцец быў уключаны ў спіс «67 самых стыльных людзей 2025 года». Спіс мае на мэце прадэманстраваць разнастайнасць стыляў адзення. У яго ўваходзяць музыкі, зоркі спорту і акцёры. Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года. Ён — першы амерыканскі Папа, які «назаўжды змяніў імідж папства». У якасці абгрунтавання згадвалася асаблівае ўражанне, якое ...
Читать далее »“Dilexi te”, або Што хацеў сказаць Папа
Першы праграмны дакумент Папы Льва XIV – апостальская адгартацыя “Dilexi te” – пабачыў свет на пачатку кастрычніка. Яго тэкст прысвечаны становішчу бедных і мігрантаў у сучасным свеце. Дакумент заклікае католікаў не адкідаць іх, а наадварот, дапамагаць у выпадку патрэбы. 9 кастрычніка ў Ватыкане была прадстаўленая першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва “Dilexi te” (“Я палюбіў цябе”) адсылае да ...
Читать далее »Словы Льва XIV да юных удзельнікаў раратаў
Папа Леў XIV звярнуўся да юных удзельнікаў раратаў у Польшчы, заклікаючы іх знаходзіць шчасце ў тым, каб дарыць, а не толькі браць. Папа адказаў на адвэнтавую ініцыятыву ў Польшчы, дзе, паводле інфармацыі журналістаў польскай рэдакцыі Vatican News, у 3500 парафіях дзеці і моладзь знаёмяцца з новым Пантыфікам пад дэвізам “З Папам Львом чакаем Езуса”. У адмысловым лісце, скіраваным да ўдзельнікаў ...
Читать далее »Папа Леў XIV увайшоў у топ Вікіпедыі: рэкордныя прагляды
Абранне Льва XIV стала сусветнай інтэрнэт-сенсацыяй. Артыкул пра Папу ўвайшоў у топ-5 самых папулярных старонак Вікіпедыі за 2025 год, усталяваўшы новы рэкорд нагрузкі на сайт. Папа выклікаў сапраўдны выбух цікавасці ў інтэрнэце ў 2025 годзе. Паводле даных Фонду «Wikimedia», артыкул пра Пантыфіка, абранага на Пасад Пятра ў маі 2025 года, набраў больш за 22 мільёна праглядаў, заняўшы пятае месца ў ...
Читать далее »Папа ў Порце Бейрута: маўклівая малітва за ахвяр выбуху
У апошні дзень візіту ў Ліван Леў XIV наведаў месца катастрофы 2020 года. Маўклівая малітва, кветкі і сустрэча з сем’ямі ахвяр сталі выразам салідарнасці з тымі, хто дагэтуль чакае справядлівасці. Раніцай 2 снежня 2025 года праграма Святога Айца пачалася з прыватнага візіту ў шпіталь “De la Croix” у Джаль-эд-Дзібе. Тут Пантыфік сустрэўся з пацыентамі і медыцынскім персаналам. У 9.15 картэж ...
Читать далее »Святы Айцец да ўлад Лівана: служыць агульнаму дабру
30 лістапада 2025 года Леў XIV распачаў сваё апостальскае падарожжа ў Ліван з сустрэчы з уладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпусу, якое прайшло ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце. У сваёй прамове Пантыфік падкрэсліў, што Ліван – гэта зямля, на якой “мір” не проста слова, а жаданне і пакліканне, дар і незавершаная праца. Ён нагадаў дэвіз свайго падарожжа – “Шчаслівыя ...
Читать далее »Першае падарожжа Льва XIV: Папа адправіўся ў Турцыю
Папа Леў XIV пачаў сваё першае Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведае дзве краіны: Турцыю і Ліван. Раніцай 27 лістапада 2025 года ён вылецеў з рымскага аэрапорта “Ф’юмічына” ў кірунку Анкары. Самалёт Airbus 320 італьянскай авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце, якога суправаджаюць журналісты найбуйнейшых сусветных выданняў, прызямліцца ў сталіцы Турцыі каля 12.30 па мясцовым часе. Палёт працягнецца каля ...
Читать далее »Папа: падтрымайце малітвай маё падарожжа ў Турцыю і Ліван
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Папа Леў XIV папрасіў вернікаў аб малітве за маючае адбыцца падарожжа ў Турцыю і Ліван, а таксама нагадаў пра набліжэнне Адвэнта. “Заўтра я адпраўлюся ў Турцыю, а потым у Ліван, каб здзейсніць візіт да дарагіх народаў гэтых краін, багатых гісторыяй і духоўнасцю. Гэта стане таксама нагодай, каб узгадаць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!