З нагоды Божага Нараджэння на ажыўлёных вуліцах Рыма, якія прымыкаюць да Ватыкана, будуць трансліравацца відэаролікі, натхнёныя пасланнямі Папы Льва XIV аб веры, надзеі і адзінстве. Пра духоўны сэнс калядных святаў нагадаць жыхарам Рыма і турыстам вырашыла кампанія “Selfiestreet”, якая займаецца гарадской візуальнай камунікацыяй. Ініцыятыва атрымала падтрымку Святога Пасада. Святочныя відэаролікі, натхнёныя Божым Нараджэннем, будуць трансліравацца на трох вялікіх экранах, размешчаных ...
Читать далее »Архив меток: Папа Леў XIV
Леў XIV прысвяціў новы Апостальскі ліст святарам
На важнасць умацавання фармацыі святароў, канкрэтных праяў святарскага братэрства і адкрытасці пастыраў на супрацоўніцтва з усім Божым народам звярнуў увагу Папа Рымскі ў новым Апостальскім лісце. 22 снежня 2025 года ў Ватыкане быў апублікаваны Апостальскі ліст Льва XIV “Una fedeltà che genera futuro” (з італьянскай мовы: “Вернасць, якая нараджае будучыню”). Дакумент прымеркаваны да 60-годдзя двух дэкрэтаў Другога Ватыканскага Сабора: “Optatam ...
Читать далее »Папа Леў XIV склікае свой першы кансісторый
7-8 студзеня 2026 года адбудзецца першы надзвычайны кансісторый, скліканы Папам Львом XIV. Сустрэча стане момантам малітвы, разважання і абмену меркаваннямі для аказання падтрымкі Папу ў кіраванні Касцёлам. Кансісторый распачнецца на наступны дзень пасля ўрачыстага завяршэння Юбілею надзеі і закрыцця Святой Брамы Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, якое адбудзвецца 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. “Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух ...
Читать далее »Папа: гісторыя ў руках Бога і тых, хто спадзяецца на Яго
Езус хоча нараджацца зноў і зноў: мы можам даць Яму цела і голас. Вось нараджэнне, якога чакае ўсё стварэнне, — падкрэсліў Леў XIV падчас апошняй юбілейнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 снежня 2025 года ў Ватыкане. “Калі Божае Нараджэнне ўжо на парозе, мы можам сказаць: “Пан – блізка!”. Без Езуса гэта сцвярджэнне можа гучаць амаль як пагроза, але дзякуючы Яму мы ...
Читать далее »Каму падпісвае калядныя паштоўкі Папа Рымскі?
У Ватыкане існуе традыцыя: Папа дасылае асабіста падпісаныя паштоўкі з пажаданнямі на Вялікдзень і Каляды. Іх адрасатамі з’яўляюцца ў асноўным супрацоўнікі і пенсіянеры Ватыкана. Паштоўкі ўпрыгожаны рэпрадукцыямі сакральных тэм, галоўным чынам карцінамі з ватыканскай калекцыі, тэматыка якіх звязана з пэўным святам. Папа Леў XIV падтрымаў гэтую традыцыю, загадаўшы стварыць калядную паштоўку. На адным баку — рэпрадукцыя мазаікі 1955 года італьянскага ...
Читать далее »Фотафакт: чаму святы Мікалай прынёс Папу Льву XIV апельсін
Папская Швейцарская гвардыя апублікавала ў Фэйсбуку некалькі кранальных фотаздымкаў спецыяльнага госця: святы Мікалай наведаў Ватыкан і прынёс падарункі для Святога Айца і яго дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Пароліна. Калі ўважліва прыгледзецца да фота, можна ўбачыць, што Папа Леў XIV атрымаў апельсін у панчоху. Хоць гэта ўжо не вельмі распаўсюджаная традыцыя — амерыканскія бабулі і дзядулі, якія памятаюць часы Вялікай дэпрэсіі, ...
Читать далее »Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года
Святы Айцец быў уключаны ў спіс «67 самых стыльных людзей 2025 года». Спіс мае на мэце прадэманстраваць разнастайнасць стыляў адзення. У яго ўваходзяць музыкі, зоркі спорту і акцёры. Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года. Ён — першы амерыканскі Папа, які «назаўжды змяніў імідж папства». У якасці абгрунтавання згадвалася асаблівае ўражанне, якое ...
Читать далее »“Dilexi te”, або Што хацеў сказаць Папа
Першы праграмны дакумент Папы Льва XIV – апостальская адгартацыя “Dilexi te” – пабачыў свет на пачатку кастрычніка. Яго тэкст прысвечаны становішчу бедных і мігрантаў у сучасным свеце. Дакумент заклікае католікаў не адкідаць іх, а наадварот, дапамагаць у выпадку патрэбы. 9 кастрычніка ў Ватыкане была прадстаўленая першая Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV. Яе назва “Dilexi te” (“Я палюбіў цябе”) адсылае да ...
Читать далее »Словы Льва XIV да юных удзельнікаў раратаў
Папа Леў XIV звярнуўся да юных удзельнікаў раратаў у Польшчы, заклікаючы іх знаходзіць шчасце ў тым, каб дарыць, а не толькі браць. Папа адказаў на адвэнтавую ініцыятыву ў Польшчы, дзе, паводле інфармацыі журналістаў польскай рэдакцыі Vatican News, у 3500 парафіях дзеці і моладзь знаёмяцца з новым Пантыфікам пад дэвізам “З Папам Львом чакаем Езуса”. У адмысловым лісце, скіраваным да ўдзельнікаў ...
Читать далее »Папа Леў XIV увайшоў у топ Вікіпедыі: рэкордныя прагляды
Абранне Льва XIV стала сусветнай інтэрнэт-сенсацыяй. Артыкул пра Папу ўвайшоў у топ-5 самых папулярных старонак Вікіпедыі за 2025 год, усталяваўшы новы рэкорд нагрузкі на сайт. Папа выклікаў сапраўдны выбух цікавасці ў інтэрнэце ў 2025 годзе. Паводле даных Фонду «Wikimedia», артыкул пра Пантыфіка, абранага на Пасад Пятра ў маі 2025 года, набраў больш за 22 мільёна праглядаў, заняўшы пятае месца ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!