Святы Айцец заклікаў матэматыкаў стаць знакам надзеі, ператвараючы лічбавую сферу ў прастору братэрства і адказнага выкарыстання новых тэхналогій. З нагоды Міжнароднага дня матэматыкі, які сёлета праходзіць пад дэвізам “Матэматыка і надзея”, Леў XIV скіраваў пасланне ўдзельнікам святочнага вебінара. У дакуменце, падпісаным Дзяржаўным сакратаром кардыналам П’етра Паралінам, Пантыфік заахвоціў навукоўцаў паразважаць над сваёй роляй у свеце, які сутыкаецца з імклівым тэхналагічным ...
Читать далее »Архив меток: Папа Леў XIV
Молімся разам з Папам: аб раззбраенні і міры
Святы Айцец заклікае ўвесь Касцёл маліцца разам з ім аб раззбраенні і міры. Відэаролік з інтэнцыяй на сакавік 2026 года распаўсюдзіла Папская сусветная сетка малітвы. “Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту”, — так гучыць малітоўная інтэнцыя Льва XIV. Створаныя для адзінства і братэрства У відэароліку ініцыятывы ...
Читать далее »Папа семінарыстам: жывіце Богам, а не звычкай
Папа Леў XIV сустрэўся 28 лютага 2026 года ў Ватыкане з супольнасцямі чатырох іспанскіх семінарый, заклікаўшы будучых святароў захоўваць жывую сувязь з Богам і пазбягаць фармалізму ў служэнні. Сустрэча з семінарыстамі з Алькала-дэ-Энарэс, Таледа, Каталоніі і Картахены стала для Пантыфіка выдатнай нагодай паразважаць над сутнасцю падрыхтоўкі да святарства. Звяртаючыся да будучых душпастыраў, Святы Айцец падкрэсліў, што семінарыя заўсёды з’яўляецца знакам ...
Читать далее »Святы Айцец наведае чатыры краіны Афрыкі, Манака і Іспанію
У Ватыкане быў абнародаваны расклад найбліжэйшых Апостальскіх падарожжаў Папы Льва XIV. Святы Айцец мае намер наведаць Манака, чатыры краіны Афрыкі і Іспанію. Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала расклад папскіх падарожжаў 25 лютага 2026 года, праз некалькі дзён пасля афіцыйнага абвяшчэння графіка яго пастырскіх візітаў па гарадах Італіі. Кароткі візіт у Манака Першае замежнае падарожжа сёлета Пантыфік здзейсніць у Княства Манака ...
Читать далее »Вера як жаданне: Папа адказаў на ліст неабыякавага шукальніка
Папа Леў XIV адказаў на ліст чалавека, які называе сябе атэістам, падкрэсліўшы, што годнасць жыцця заключаецца не ў фармальнай веры, а ў шчырым і нястомным пошуку аблічча Бога. Сапраўдная праблема веры заключаецца не ў тым, каб проста прызнаваць існаванне Бога, а ў тым, каб шукаць Яго ў кожным імгненні свайго шляху. У лютаўскім нумары часопіса “Piazza San Pietro”, які выдаецца ...
Читать далее »Папа і іерархі Рымскай курыі распачалі велікапосныя рэкалекцыі
Увечары 22 лютага 2026 года для Папы, кіраўнікоў Дыкастэрый Рымскай курыі і кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, распачаўся перыяд велікапосных духоўных практыкаванняў. Ён будзе працягвацца да 27 лютага. Ватыканскія рэкалекцыі на тэму “Асветленыя схаванай славай” праводзіць нарвежскі біскуп Эрык Вардэн – манах-трапіст, прэлат Тронхейма і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Скандынавіі. Яны праходзяць у капліцы Папы Паўла ІІІ у Апостальскім палацы, ...
Читать далее »Папа да настаўнікаў: быць сведкамі веры ў штодзённым жыцці
Сапраўдны настаўнік абуджае імкненне да ісціны, нагадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў 70-га Кангрэса па рэлігійнай адукацыі ў Лос-Анджэлесе (ЗША). Зварот, падпісаны Кардыналам-Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, адрасаваны арцыбіскупу Хасэ Гомесу і ўсім удзельнікам форума, які 20-22 лютага 2026 года праходзіць у Анахайме бліз Лос-Анджэлеса. Святы Айцец выказаў спадзяванне на тое, што кангрэс па рэлігійнай адукацыі стане магчымасцю для духоўнага абнаўлення. ...
Читать далее »Святы Айцец: здароўе – усеагульнае права, а не прывілей
“Нягледзячы на заявы і абяцанні, рэальнасць такая, што не ўсе жыцці шануюцца аднолькава, а здароўе не ўсюды абаронена і не ўсюды даступна”, — адзначыў Святы Айцец. 16 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай акадэміі жыцця. Ён падкрэсліў, што тэма пасяджэння – “Здароўе для ўсіх. Устойлівасць і роўнасць” – мае асаблівую актуальнасць у наш ...
Читать далее »Папа: плён духоўнага росту – увага да патрэб людзей і служэнне
Пантыфік заклікаў валанцёраў паглыбляць малітоўнае жыццё, быць сведкамі евангельскіх каштоўнасцяў і захоўваць увагу да актуальных патрэб людзей, творча адказваючы на іх. 14 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю найбуйнейшай у Італіі валанцёрскай канфедэрацыі “Misericordie”, якая дзейнічае з 1899 года і налічвае каля 670 тысяч членаў. Пантыфік адзначыў, што карані гэтага аб’яднання сягаюць у сярэднявечча і ўвасабляюць ...
Читать далее »Пасланне Святога Айца на Вялікі пост 2026 года
Раззброіць мову, прыслухоўвацца да Божага слова і голасу людзей, якія пакутуюць, перажыць час пакаяння ў духу адзінства, — заклікаў Папа Леў XIV у сваім пасланні на Вялікі пост, які распачнецца ў Касцёле 18 лютага 2026 года. “Вялікі пост – гэта час, калі Касцёл з мацярынскім клопатам запрашае нас вярнуць таямніцу Бога ў цэнтр нашага жыцця, каб наша вера зноў набыла ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!