Архив меток: Папа Леў XIV

Больш за перамогу: пасланне Пантыфіка да Алімпіяды-2026

З нагоды адкрыцця XXV Зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане і Карціна-д’Ампеца Папа Леў XIV скіраваў спецыяльнае пасланне “Жыццё ў багацці”. Пантыфік заклікае бачыць у спорце не толькі спаборніцтва, але і магутны інструмент будавання міру. У сваім звароце Святы Айцец падкрэслівае, што спартыўная практыка з’яўляецца універсальным выражэннем чалавечага духу, здольным аб’ядноўваць людзей па-за межамі культур і моў. Папа асабліва настойвае на ...

Читать далее »

Кулінарныя перавагі Святога Айца

«Калі ласка, дайце мне кураня ў кісла-салодкім соусе, спрынг-рол і пельмені». Гэта быў звычайны заказ былога кардынала Роберта Прэвоста, калі ён наведваў адзін з мясцовых кітайскіх рэстаранаў, якія размяшчаліся на рымскіх вуліцах недалёка ад сцен Ватыкана. У 2024 годзе, напярэдадні свайго абрання пераемнікам Святога Пятра, чыкагскі кардынал і цяперашні Папа Леў XIV часта наведваў рэстаран Kungfu Express. Уладальнік рэстарана, Лінь ...

Читать далее »

Унікальная Біблія ў Ватыкане: выданне агледзеў Пантыфік

Арыгінал унікальнай Бібліі XV стагоддзя быў прывезены ў Ватыкан і прадстаўлены Святому Айцу. Леў XIV стаў чацвёртым Папам у гісторыі, які трымаў у руках гэта выданне. Пантыфік меў магчымасць агледзець два тамы Бібліі д’Эстэ ў Апостальскім палацы перад іх вяртаннем у Модэну, дзе яны звычайна захоўваюцца. Біблія, створаная ў XV стагоддзі на замову герцага Модэны, Рэджа і Ферары Борса д’Эстэ, ...

Читать далее »

Папа Леў XIV – кансэкраваным асобам: быць закваскай міру і знакам надзеі

Святы Айцец нагадаў пра прароцкую місію кансэкраваных асоб, пакліканых несці надзею ў свет, пазначаны страхам, гвалтам і пагардай да чалавечай годнасці. 2 лютага 2026 года Папа Леў XIV узначаліў цэлебрацыю святой Імшы з нагоды свята Ахвяравання Пана і XXX Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, устаноўленага ў 1997 годзе Янам Паўлам ІІ. Урачыстая літургія прайшла ў Базіліцы Святога Пятра з удзелам прадстаўнікоў ...

Читать далее »

Папа да Дыкастэрыі веравучэння: перадача веры – неадкладнае пытанне

Касцёл пакліканы абвяшчаць Хрыста без самавыстаўлення і замыкання на ўласных інтарэсах – у ім кожны з’яўляецца і павінен успрымаць сябе заўсёды і выключна “простым і пакорным работнікам вінаградніка Пана”, — адзначыў Папа. 29 студзеня 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Дыкастэрыі веравучэння. Ён падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам гэтага ватыканскага ведамства за служэнне, якое яны здзяйсняюць, ...

Читать далее »

Папа Леў XIV: Святое Пісанне і Традыцыя – непадзельны дэпазіт веры

Святое Пісанне і Традыцыя “настолькі звязаны і злучаны паміж сабой, што без аднаго няма і другога, а ўсе разам – кожнае па-свойму пад натхненнем Духа Святога – дзейсна спрыяюць збаўленню душ”, — нагадаў Папа. Сувязі паміж Святым Пісаннем і Традыцыяй у святле дагматычнай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” прысвяціў Пантыфік сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі, якая ...

Читать далее »

Новыя благаслаўлёныя: уршулянка з Італіі і францішканін з Гватэмалы

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцтва і гераічнасці цнот. Новымі благаслаўлёнымі Касцёла стануць уршулянка з Італіі і францішканін з Гватэмалы. 22 студзеня 2026 года Леў XIV прыняў кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі. Падчас аўдыенцыі ён ухваліў шэсць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтым ватыканскім ведамствам. Будучыя благаслаўлёныя Першы датычыць прызнання цуду, які адбыўся дзякуючы малітве праз заступніцтва італьянскай ...

Читать далее »

Папа на Сусветны дзень хворага: любіць, несучы боль іншага

“Я горача жадаю, каб у нашым стылі хрысціянскага жыцця не было нястачы ў братэрскім вымярэнні, “самаранскім”, інклюзіўным, адважным, адказным і салідарным, якое мае свае глыбокія карані ў нашым адзінстве з Богам, у веры ў Езуса Хрыста”, — адзначыў Папа. 20 студзеня 2026 года ў Ватыкане было апублікавана пасланне Папы Льва XIV на 34-ы Сусветны дзень хворага. Ён пройдзе ў Касцёле ...

Читать далее »

Партрэт Папы Льва XIV заняў сваё месца ў серыі папскіх партрэтаў пад столлю рымскай базілікі Святога Паўла

Мазаічны партрэт зроблены ў якасці «працягу папскага спісу» ў знакамітай серыі партрэтаў пад столлю рымскай базілікі Святога Паўла, ужо ўсталяваны на належным месцы. Размяшчэнне мазаікі з выявай Папы Льва XIV побач з выявамі пераемнікаў Святога Пятра ў базіліцы Святога Паўла за мурамі сведчыць пра вялікую традыцыю Касцёла, пра яе бесперапыннасць з часоў Святога Пятра. «Добра, што ў нас ёсць гэтыя ...

Читать далее »

Папа Леў XIV абвясціў спецыяльны Год святога Францішка

Апостальская пэнітэнцыярыя ўдзяляе поўны адпуст з нагоды Года святога Францішка. Ён праходзіць у Касцёле з 10 студзеня 2026 года да 10 студзеня 2027 года і прымеркаваны да 800-й гадавіны смерці Асізскага Бедняка. Папа Леў XIV устанавіў спецыяльны Год святога Францішка, каб кожны хрысціянін, ідучы за прыкладам святога з Асізі, сам станавіўся прыкладам святасці жыцця і нястомным сведкам міру. З нагоды ...

Читать далее »