Архив меток: Папа Леў XIV

Святы Айцец атрымаў у падарунак ровар, зроблены вязнямі

24 верасня 2025 года падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV атрымаў незвычайны падарунак – ровар, спецыяльна створаны для яго турэмнымі зняволенымі, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Над роварам працавалі 24 зняволеныя з рамонтнай майстэрні турмы ў Бальцана. Двое з іх атрымалі дазвол прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі на Плошчы Святога Пятра і асабіста ўручыць Пантыфіку ровар і яго партрэт. ...

Читать далее »

Сусветны дзень хворага 2026: любоў, што нясе боль іншага

«Міласэрнасць Самаранiна – любіць, нясучы боль іншага» – такую тэму выбраў Папа для наступнага Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца ў 2026 годзе. Пра гэта паведаміла Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Тэма, ставячы ў цэнтр евангельскую постаць Самараніна, які праяўляе любоў, клапоцячыся пра спакутаванага чалавека, што трапіў у рукі разбойнікаў, хоча падкрэсліць гэты аспект любові да бліжняга: любоў патрабуе ...

Читать далее »

Данесці Евангелле ў эпоху інтэрнэту: ініцыятыва Святога Пасада

У Рыме праходзіць тыднёвая праграма для маладых медыйшчыкаў з 11 краін, скіраваная на пошук эфектыўных спосабаў евангелізацыі ў лічбавай прасторы. 15 маладых спецыялістаў па камунікацыі з розных краін сабраліся ў Вечным Горадзе для ўдзелу ў праграме «Камунікаванне веры ў лічбавым свеце». Ініцыятыва Дыкастэрыі па камунікацыі рэалізуецца з 12 па 19 верасня 2025 года і з’яўляецца часткай праекта, які працягнецца да ...

Читать далее »

Папа Леў XIV: будаваць масты, а не ўмацоўваць палярызацыю ў свеце і Касцёле

Пантыфік падзяліўся думкамі адносна шэрагу актуальных пытанняў: трагедыі ў Газе, адносін з Кітаем і ЗША, ватыканскіх рэформ і фінансаў, праблемы злоўжыванняў і палярызацыі ў Касцёле. 18 верасня 2025 года ў Перу выйшла біяграфічная кніга “Леў XIV: грамадзянін свету, місіянер XXI стагоддзя”, на старонках якой змешчаны тэкст інтэрв’ю, якое Святы Айцец даў журналістцы Элізе Эн Ален. Ён прызнаўся, што як Папа ...

Читать далее »

Былы супрацоўнік Папы Францішка пра сувязь паміж Пантыфікамі

Італьянскі езуіт Антоніа Спадара, былы блізкі супрацоўнік Папы Францішка, падкрэслівае духоўную пераемнасць паміж Папамі і тлумачыць асаблівасці стылю Льва XIV. Ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму парталу katholisch.de падзяліўся сваімі думкамі пра пераемнасць паміж Папамі Францішкам і Львом XIV. Повязь, якая звязвае Францішка і Льва XIV, не абрываецца «Леў ідзе па слядах ...

Читать далее »

Папа Леў XIV адзначае першыя імяніны як Пантыфік

17 верасня Леў XIV упершыню як Пантыфік адзначае свае імяніны ў дзень успаміну святога Роберта Белярміна. Праз некалькі дзён пасля 70-годдзя Леў XIV у сераду, 17 верасня 2025 года, будзе святкаваць свае першыя імяніны на Пятровым Пасадзе. У гэты дзень Касцёл успамінае святога Роберта Белярміна (Roberto Francesco Romolo Bellarmino), нябеснага заступніка Святога Айца. У адрозненне ад папскага Дня нараджэння, імяніны ...

Читать далее »

Папа Леў XIV адзначыў 70-годдзе ў экуменічнай атмасферы

Пасля завяршэння набажэнства на ўспамін мучанікаў і сведак веры XXI стагоддзя ў Базіліцы Святога Паўла па-за Мурамі Папа прыняў віншаванні з 70-годдзем ад прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій. Як паведаміла Зала Друку, Святы Айцец пасля набажэнства запрасіў ва ўнутраны двор Базілікі прадстаўнікоў іншых Цэркваў і хрысціянскіх канфесій, каб разам з імі адсвяткаваць свой Дзень нараджэння. Там дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал Джавані ...

Читать далее »

«Леў з Чыкага»: новы фільм пра невядомыя старонкі жыцця Папы

Фільм «Леў з Чыкага» прадставіць глыбокі і ў пэўных аспектах дагэтуль невядомы партрэт новага Папы. Пра яго дзяцінства, сямейныя сувязі і пакліканне распавядаюць каля 30 сведкаў. Дыкастэрыя па камунікацыі паведаміла пра стварэнне новага дакументальнага фільма, прысвечанага амерыканскаму перыяду жыцця Папы Льва XIV. Падарожжа, здзейсненае журналістамі Дэбарай Кастэлана Любоў, Сальваторэ Чэрнуцыё і Феліпэ Эрэра-Эспаліят, праходзіць праз раёны Чыкага, пачынаючы ад сямейнага ...

Читать далее »

Папа Леў XIV адзначае 70-годдзе!

Папа Леў XIV, Наступнік Пятра з 8 мая 2025 года, адзначае сёння 70-годдзе. Першы Папа пакалення пасляваеннага дэмаграфічнага выбуху і першы амерыканец на пасадзе Біскупа Рыма нарадзіўся як Роберт Прэвост у Чыкага 14 верасня 1955 года. З днём нараджэння, Святы Айцец! Па матэрыялах Vatican News

Читать далее »

Папа Леў XIV урачыста адкрыў “Мястэчка Laudato si’” – летнюю папскую рэзідэнцыю, ператвораную ў экалагічны цэнтр адукацыі і духоўнасці

5 верасня 2025 года Папа ўзначаліў інаўгурацыю праекта на 55 гектарах папскіх віл у Кастэль-Гандольфа, дзе размешчаны адукацыйны цэнтр і сельскагаспадарчая сістэма, заснаваная на прынцыпах інтэгральнай экалогіі. Падчас візіту Папа Леў XIV сустрэўся з супрацоўнікамі, якія даглядаюць больш за тры тысячы відаў раслін, і ўзначаліў Літургію Слова з абрадам благаслаўлення. «Стварэнні сярод стварэнняў, а не творцы», — падкрэсліў Пантыфік ў ...

Читать далее »