Падчас палёту з Рыма ў Мадрыд Пантыфік адказваў на пытанні журналістаў. На пытанне прадстаўніка нямецкага агенцтва KNA, ці плануецца паездка ў Германію, Папа адказаў станоўча.
«Я вывучаю нямецкую мову позна ўначы; у мяне практычна няма на гэта часу ўдзень», — растлумачыў ён нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву KNA.
Гэтыя словы сталі адказам на пытанне аб магчымым візіце Святога Айца ў Германію. Папа Леў XIV дадаў, што падрыхтоўка да яго апостальскага візіту ў краіну яшчэ дакладна не вызначана.
Папа неаднаразова публічна гаварыў на нямецкай мове. У мінулую пятніцу на прыёме для студэнтаў з нямецкіх студэнцкіх суполак ён папрасіў прабачэння за сваё спазненне, спасылаючыся на нямецкую пунктуальнасць, і дадаў па-нямецку: «Я замежнік!»
stacja7.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!