287. Выхаванне дзяцей павінна ахопліваць працэс перадавання веры, які сустракаецца з цяжкасцямі з увагі на сучасны стыль жыцця, гадзіны працы, а таксама складанасць сённяшняга свету, у якім многія асобы жывуць у шалёным тэмпе, каб нейкім чынам выжыць[1]. Але, нягледзячы на гэта, сям’я павінна застацца месцам, у якім мы вучымся заўважаць матывы і прыгажосць веры, малітвы, а таксама служэння іншым. Распачынаецца ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Як будаваць мір у сваім доме і ў свеце?
З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў устаноўлены Папам Паўлам VI. Гэта была адна з многіх і разам з тым найбольш трывалых ініцыятыў гэтага Папы на карысць міру, прынятая ў вельмі цяжкі для Касцёла і ўсяго свету перыяд. І хоць фармальна гэта падзея выключна ўнутрыкаталіцкая, аднак яна карыстаецца вялікім інтарэсам і папулярнасцю ...
Читать далее »У рэзідэнцыі Папы Францішка ўстаноўлены экалагічныя святочныя яслі
Святочныя яслі Божага Нараджэння, устаноўленыя ў ватыканскім Доме св. Марты, які з’яўляецца рэзідэнцыяй папы Францішка, утрымліваюць у сабе заклік да аховы навакольнага асяроддзя. Сцэна нараджэння Хрыста тут прадстаўлена не ў прывычным для італьянскага мастацтва гарадскім асяроддзі, а прыродным, паказваючы прыйсце Збаўцы на свет у маленькай пячоры, ва ўлонні маці Зямлі. Паводле аўтара стаенкі, Алесандра Дзі Плачыдзі, сваёй працай ён пажадаў, ...
Читать далее »Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з Божым Нараджэннем
Папа Францішак павіншаваў Папу Бэнэдыкта XVI з урачыстасцю Божага Нараджэння. Візіт Пантыфіка ў кляштар “Mater Ecclesiae” – рэзідэнцыю Папы на пенсіі – адбыўся яшчэ 21 снежня 2017 года і працягваўся каля 30 хвілін, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Пасля сыходу з Пасады св. Пятра Бэнэдыкт XVI жыве адасоблена ў будынку былога кляштара на тэрыторыі Ватыканскіх садоў і падтрымлівае Касцёл сваёй ...
Читать далее »«Навучыце дзяцей ад маленства добра рабіць знак крыжа»: Папа Францішак пра ўступныя абрады Эўхарыстыі
Неабходна ведаць значэнне святых знакаў эўхарыстычнай цэлебрацыі, каб поўнасцю ўдзельнічаць у св. Імшы і атрымліваць асалоду ад яе прыгажосці, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 20 снежня 2017 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Катэхезу ён прысвяціў ўступным абрадам Эўхарыстыі. Папа нагадаў, што яна складаецца з дзвюх частак: Літургіі слова і Эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаны паміж ...
Читать далее »Папа Францішак да артыстаў: сеяць ласкавасць, мір і адкрытасць
Мастацтва – гэта цудоўны сродак, каб адкрыць брамы розума і сэрца на сапраўднае значэнне Божага нараджэння, падкрэсліў Святы Айцец падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў і арганізатараў дабрачыннага канцэрта, які 16 снежня 2017 года пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI. У сустрэчы з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 180 чалавек. “Божае Нараджэнне – гэта душэўнае, супольнае свята, здольнае сагрэць самыя халодныя сэрцы, знішчыць ...
Читать далее »Святы Айцец не карыстаецца мэсэнджэрамі
Гэта не праўда, што Святы Айцец выкарыстоўвае “WhatsApp”. Ён не высылае такім чынам ніякіх паведамленняў, не ўдзяляе благаслаўлення. Пра гэта напісаў у кароткім паведамленні на сваім твітэр-канале кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. Заява афіцыйнага прадстаўніка стала рэакцыяй на дэкларацыі аргентынскага фонду, названага ў гонар Папы Францішка, які нядаўна запусціў новую тэхналагічную платформу, якая, нібыта, забяспечвае “прамую сувязь” з ...
Читать далее »Катэхеза Папы Францішка: чаму ў нядзелю трэба хадзіць на св. Імшу?
Мы ходзім на св. Імшу не для таго, каб даць штосьці Богу, але, наадварот, каб атрымаць ад Яго тое, у чым па-сапраўднаму маем патрэбу, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 13 снежня 2017 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Катэхезу ён прысвяціў нядзельнай Эўхарыстыі, якая дае хрысціянам магчымасць сустрэчы з Богам, умацавання Яго словам і адчування сябе Касцёлам, ...
Читать далее »Папа Францішак пра словы малітвы «Ойча наш»
Святы Айцец выказаў меркаванне, што радок малітвы “Ойча наш”, у якім гаворыцца “не ўводзь нас у спакусу”, не быў добра перакладзены, паведамляе Ватыканскае радыё. Пантыфік заўважыў, што нядаўна французскі епіскапат зацвердзіў новы пераклад гэтай малітвы, у якім спрэчны радок гучыць інакш, а менавіта: “не дазволь мне ўвайсці ў спакусу”. “Гэта не Бог уводзіць мяне ў спакусу, каб потым убачыць, як ...
Читать далее »Самбрэра ад Святога Айца выставяць на аўкцыён
Самбрэра ад Папы Францішка будзе адным з лотаў, выстаўленых на дабрачынным аўкцыёне, арганізаваным сёлета ў дванаццаты раз арцыбіскупам Неапаля, кардыналам Крэшчэнца Сэпэ. “Капялюш сам па сабе не мае асаблівай вартасці, але паколькі яго ахвяраваў Пантыфік, стаў каштоўным”, — сказаў італьянскі іерарх. Ён прызнаўся, што Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла аддаў для аўкцыёна свае шахматы, а прэм’ер-міністр Паола Джэнцілоні – серыю малюнкаў, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!