Пакора не ў тым, каб хадзіць з пахіленай галавой, але каб годна зносіць прыніжэнні, падкрэсліў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 29 студзеня цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. У гаміліі ён звярнуўся да прыкладу караля Давіда, каб прадэманстраваць, што пакора з’яўляецца шляхам да святасці. Папа нагадаў, што Давід павінен быў выцерпець шматлікія выпрабаванні: уцякаючы ад пераследу свайго ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак на Сусветны дзень камунікацыі пра шкоду фэйк-ньюс
Сёння патрэбна журналістыка, якая заўсёды шукае праўду і “занятая пошукам альтэрнатыўных для эскалацыі падману і слоўнага насілля рашэнняў”. З нагоды Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, Папа Францішак заклікаў тых, хто працуе ў гэтай сферы вярнуцца да асноў сваёй прафесіі і місіі і быць сапраўднымі “захавальнікамі навін”. Тэма сёлетняга Паслання: “Праўда вызваліць вас. Фэйк-ньюс і мірная журналістыка”, адсылае да 1972 г., калі ...
Читать далее »У Чылі з элементаў папскага алтара пабудуюць дамы для бедных
Элементы канструкцыі вялікага палявога алтара, на якім Папа Францішак 16 студзеня 2018 г. цэлебраваў св. Імшу ў Парку О’Хігінса ў Сант’яга-дэ-Чылі, пойдуць на будаўніцтва дамоў для бедных. Ён будзе разабраны ў бліжэйшыя дні. Як паведамляюць арганізатары папскага візіту ў сталіцу Чылі, для гэтай мэты будзе прызначана 1300 драўляных пліт. Эўхарыстыя стала першым важным пунктам папскай пілігрымкі ў Чылі. У ёй ...
Читать далее »Папа Францішак да моладзі: зарадзіце батарэю свайго сэрца і заставайцеся на сувязі з Хрыстом
Беззаганная Дзева Марыя з гары Кармэль жадае працягваць суправаджаць мары, якімі Бог напаўняе вашыя сэрцы: мары аб свабодзе, радасці, лепшай будучыні, жаданне быць удзельнікамі пераменаў, запэўніў Святы Айцец чылійскую моладзь падчас сустрэчы і сумеснай малітвы з імі 17 студзеня 2018 года ў Марыйным санктуарыі Майпу ля Сант’яга. “У маім біскупскім служэнні я меў магчымасць спазнаць, што ёсць многа, сапраўды многа ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае біскупаў Чылі быць бацькамі для сваіх святароў
Насычаную праграму другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Чылі завяршыла сустрэча з мясцовымі біскупамі, якая адбылася ўвечары 16 студзеня 2018 года ў сакрыстыі катэдральнага касцёла Сант’яга. Падчас размовы Пантыфік нагадаў іх “галоўнае заданне” – быць побач з святарамі. Папа Францішак заклікаў чылійскіх біскупаў усталёўваць адносіны айцоўства са сваімі святарамі – не патэрналізму і не злоўжывання ўладай, але блізкасці па ...
Читать далее »Апостальскае падарожжа Папы: заклік да міру на шляху ў Чылі
15 студзеня 2018 года, падчас міжкантынентальнага пералёту з Рыма ў Сант’яга, сталіцу Чылі, Пантыфік правёў на борце самалёта кароткую сустрэчу з супрацоўнікамі СМІ, якія традыцыйна суправаджаюць Святога Айца ў яго Апостальскіх падарожжах. Заклік да прадухілення ядзернай вайны стаў галоўным пасланнем Папы. Яно ўвасобілася ў картцы з рэпрадукцыяй фотаздымка з трагічным сюжэтам наступстваў бамбардзіроўкі японскага Нагасакі. Паштоўкі Францішак раздаў журналістам-суразмоўцам. На ...
Читать далее »Музыкі рыхтуюцца да цэлебрацый, якія здзейсніць Пантыфік падчас візіту ў Чылі
Каля 800 музыкаў будуць спяваць і граць падчас св. Імшаў, якія Папа Францішак будзе цэлебраваць у рамках свайго Апостальскага візіта ў Чылі. Музычнае суправаджэнне літургіі, якую Пантыфік узначаліць 16 студзеня 2018 года ў парку імя Бернарда О’Хігінса ў Сант’яга, забяспечаць 550 харыстаў і музыкантаў. Падчас пілігрымкі ў Чылі Святы Айцец узначаліць эўхарыстычныя цэлебрацыі не толькі ў сталіцы, але таксама ў ...
Читать далее »Святы Айцец распавёў пра значэнне гімна “Хвала на вышынях Богу” і імшальнай калекты
Літургія з’яўляецца школай малітвы, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 студзеня 2018 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Працягваючы цыкл катэхез аб Эўхарыстыі, Пантыфік распавёў пра значэнне гімна “Хвала на вышынях Богу” і імшальнай калекты – асаблівай малітвы, у якой выяўляецца характар цэлебрацыі. Спасылаючыся на “Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала” Святы Айцец заўважыў, што “Хвала на ...
Читать далее »Святы Пасад: значнае збліжэнне з рускім праваслаўем
У мінулым годзе адбылося значнае збліжэнне паміж Святым Пасадам і Рускай Праваслаўнай Царквой, што стала плёнам сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага, лічыць айцец Гіяцынт Дэсцівэль, адказны ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству за адносіны з Праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краін. Ён нагадаў, галоўным чынам, меркаванне Патрыярха Кірыла адносна перэгрынацыі рэліквій св. Мікалая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, якая, паводле Прадстаяцеля, зрабіла для ...
Читать далее »Італьянскае выданне «La Repubblica» пра кулінарныя перавагі Папы
Папа Францішак з’яўляецца першым Папам, які спажывае ежу не ў Апостальскім палацы, а ў сталоўцы Дома св. Марты – былога ватыканскага гатэля для кардыналаў і высокіх гасцей, а цяпер – рэзідэнцыі Святога Айца. Аб гэтым нагадаў ватыканіст італьянскага выдання “La Repubblica” Паола Радары на старонках спецыяльнага дадатку, прысвечанага кулінарыі, які выходзіць на чацвергах. Аўтар заўважыў, што стол, за якім звычайна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!