Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец адказаў на пытанні моладзі

У рамках першага дня перадсінадальнай сустрэчы моладзі, якая 19 сакавіка 2018 года распачалася ў Рыме, Папа Францішак адказаў на некаторыя пытанні ўдзельнікаў форума. Яны тычыліся барацьбы з прыніжэннем годнасці жанчын, распазнання паклікання, значэння святарскага сведчання і некаторых іншых тэмаў. Першай да Папы звярнулася нігерыйская дзяўчына, якая спазнала досвед ахвяры гандляроў людзьмі. Яна спытала Святога Айца аб тым, як перамагчы ментальнасць, ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае анкалагічнае аддзяленне педыятрычнай бальніцы ў італьянскім городзе Сан-Джавані-Ратонда

З пантыфікату Францішка бачна, што ён мае асаблівую любоў да сем’яў і бедных. Аднак самымі беднымі з’яўляюцца дзеці, хворыя на рак, сказала Лучыя Мільёніка, дырэктар анкалагічнага аддзялення педыятрычнай бальніцы ў італьянскім Сан-Джавані-Ратонда, напярэдадні візіту Святога Айца, які адбудзецца 17 сакавіка 2018 г. Па словах спадарыні Мільёнікі, дзеці, якія праходзяць лячэнне ў клініцы, чакаюць Пантыфіка з вялікім хваляваннем. У аддзяленні пануе ...

Читать далее »

Папа пра св. Імшу: “Ойча наш”, як падрыхтоўка да св. Камуніі

“Ойча наш” – гэта не проста адна з шматлікіх хрысціянскіх малітваў”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 14 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён распавёў пра малітвы і жэсты, якія папярэднічаюць прыняццю св. Камуніі. Пантыфік нагадаў, што абрад Камуніі пачынаецца малітвай “Ойча наш”. Мы асмельваемся звяртацца да Бога, называючы Яго “Ойча”, таму ...

Читать далее »

Брат Алоіс распавёў Святому Айцу пра Тэзэ ў Львове

12 сакавіка, брат Алоіс, настаяцель супольнасці Тэзэ, быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі Папам Францішкам, інфармуе credo.pro. Сярод іншага ён распавёў яму аб маючай адбыцца сустрэчы моладзі ў Львове (Украіна) у красавіку. Таксама Папа і настаяцель экуменічнай супольнасці казалі пра развіццё экуменізму, пра будучы Сінод для моладзі і папскую энцыкліку аб святасці. Як вядома, з 27 красавіка па 1 мая 2018 ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI пра “Тэалогію Францішка”

Францішак з’яўляецца чалавекам глыбокай філасофскай і тэалагічнай фармацыі, лічыць яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Ён бачыць “глыбокую паслядоўнасць” паміж двума пантыфікатамі пры наяўнасці “адрозненняў у стылі і тэмпераменце”. Папа на пенсіі напісаў пра гэта ў лісце да прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Дарыё Вігано, прымеркаваным да прэзентацыі серыі кніг, якая выйшла пад назвай “Тэалогія Францішка” ў Ватыканскім выдавецтве “Libreria Editrice Vaticana”. ...

Читать далее »

Святы Айцец адзначыў 60-годдзе манаскага жыцця

Пантыфік адзначыў 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.  Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства ...

Читать далее »

Святы Айцец наведае краіны Балтыі

Прымаючы запрашэнне адпаведных дзяржаўных уладаў і мясцовых біскупаў, 22-25 верасня 2018 г. Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве Пантыфік наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Пакуль невядомы дэталі падарожжа, праграма якога будзе апублікавана пазней, паведаміў 9 сакавіка 2018 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк. Візіт у ...

Читать далее »

Цыкл катэхез Папы Францішка: за св. Імшу не плацяць, а складаюць ахвяру

Эўхарыстычная малітва вучыць свабоднаму і бескарысліваму дару любові, а таксама будаванню адзінства ў Касцёле і чалавецтве, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён засяродзіў увагу на Эўхарыстычнай малітве, якая з’яўляецца “цэнтральным момантам” усёй літургіі і адлюстроўвае тое, што сам Езус учыніў падчас Апошняй Вячэры. Спасылаючыся на Агульныя ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў вызнаваць у канфесіянале свае грахі, а не іншых

Першым крокам да атрымання Божага прабачэння з’яўляецца прызнанне сябе грэшнікам, адзначыў Папа Францішак 6 сакавіка, падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён перасцярог ад небяспекі пападання ў пастку нянавісці.  Спасылаючыся на першае чытанне Літургіі слова (Дан 3, 25. 34-43), Святы Айцец адзначыў, што прарок Азарыя перад смерцю, якую павінен быў панесці за вернасць Богу Ізраіля, не скардзіцца, але ўвесь час ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва

Сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва заклікаў Папа Францішак членаў каталіцкай асацыяцыі “Дыяканія прыгажосці” (Diaconia della bellezza) – аб’яднання прадстаўнікоў творчых прафесій, жадаючых спрыяць сустрэчы паміж мастацтвам і верай. Аўдыенцыя прайшла 24 лютага 2018 года з нагоды ўспаміну Фра Беата Анджэліка – італьянскага мастака эпохі Адраджэння, дамініканскага законніка і благаслаўлёнага Каталіцкага Касцёла. “Праз вас хачу перадаць мае шчырыя прывітанні ...

Читать далее »