21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлетняй яго тэмай з’яўлялася: “Захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і папулярызацыя мультылінгвізму дзеля спрыяння дасягненню мэтаў устойлівага развіцця”. Святы Айцец неаднойчы выказваўся аб важнасці роднай мовы для перадачы веры і евангелізацыі культуры. Паводле Папы, “матчыная мова – гэта абарона ад ідэалагічнай і культурнай каланізацый, супраць уніфікацыі мыслення, мэтай якой – знішчыць разнастайнасць”. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа “крызіснай” дыяцэзіі
Святы Айцец прыняў адстаўку біскупа Пітэра Акпалеке, пастыра дыяцэзіі Ахіяра ў Нігерыі. Прызначаны ў 2012 годзе іерарх не мог прыступіць да выканання сваіх абавязкаў з-за супрацьстаяння, якое, па этнічных прычынах, сустрэў з боку некаторай часткі мясцовага духавенства і свецкіх вернікаў. Біскуп Акпалепе прыналежыць да народнасці ібо, у той час як большасць насельніцтва дыяцэзіі Ахіяра складаюць прадстаўнікі народнасці мбаісэ. 8 чэрвеня ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае моладзь да ўдзелу ў перадсінадальнай дыскусіі
Святы Айцец заклікаў юнакоў і дзяўчат прыняць актыўны ўдзел у працы перадсінадальнай сустрэчы моладзі з дапамогай сацыяльных сетак. Форум пройдзе 19-24 сакавіка 2018 года ў Рыме. Ён стане важным этапам падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая адбудзецца ў кастрычніку 2018 года на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне пакліканне”. “Я моцна прагну, каб усе юнакі і дзяўчаты маглі быць ...
Читать далее »Пантыфік пра значэнне Вызнання веры і Малітвы вернікаў
Вызнанне веры і Агульная малітва, якая завяршае Літургію слова, былі тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 14 лютага ў Ватыкане. Працягваючы знаёміць вернікаў са структурай св. Імшы, ён нагадаў пра важнасць уважлівага слухання Божага слова і пажадаў, каб Малітва вернікаў ахоплівала ўсе патрэбы касцёльнай супольнасці і свету. “Кожны з нас, калі ідзе на св. Імшу, мае права ...
Читать далее »Святы Айцец нечакана патэлефанаваў маці паралізаванага мужчыны
Папа Францішак у нядзелю, 11 лютага, вырашыў патэлефанаваць прыёмнай маці непаўнаспраўнага чалавека, які ад нараджэння прыкаваны да ложка паралічам, паведамляе gosc.pl. Люцыяна Галлус на Сардзініі апякуецца 28-гадовым маладым чалавекам, якога пакінула біялагічная маці, калі яму было сем месяцаў. Матэі Монтэ пакутуе на прагрэсіўны параліч. Змучаная жанчына, нягледзячы на ўсё змагаецца за годнае жыццё прыёмнага сына, нядаўна звярнулася са старонак мясцовай ...
Читать далее »Папа Францішак даў парады вернікам у пасланні на Вялікі пост
“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12) — менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 года ў Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, ...
Читать далее »Пантыфік рэкамендуе: гамілія павінна быць падрыхтаванай і не даўжэй за 10 хвілін
Сапраўдная экзэгетыка Евангелля – гэта наша святое жыццё, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 7 лютага 2018 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Працягваючы цыкл катэхез аб св. Імшы, Папа казаў аб чытанні Евангелля і звязанай з ім гаміліі. “Як таямніцы Хрыста асвятляюць усё біблійнае аб’яўленне, так, у Літургіі слова, Евангелле з’яўляецца святлом для разумення сэнсу біблійных тэкстаў, ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае святароў вучыць вернікаў малітве адарацыі
Аб важнасці малітвы адарацыі казаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 5 лютага 2018 года ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Першай кнігі Валадарстваў (8, 1-13), у якім гаворка ідзе пра перанясенне каўчэга запавету ў ерузалемскую святыню, якое было ініцыявана каралём Саламонам. Несці каўчэг трэба было ўгару, а гэта ...
Читать далее »Падрабязнасці размовы Папы Францішка з беларускімі біскупамі
Структурныя змены ў Касцёле ў Беларусі, нюансы беларускага заканадаўства, фармацыя будучых святароў і моладзі, а таксама магчымы візіт Пантыфіка ў Беларусь былі галоўнымі тэмамі сустрэчы Святога Айца з беларускім епіскапатам, які ў поўным складзе прыбыў у Рым з візітам “ad limina Apostolorum”. Аўдыенцыя адбылася 1 лютага 2018 года ў ватыканскім Апостальскім палацы. Падрабязнасцямі падзяліўся з Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё арцыбіскуп ...
Читать далее »Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі сустрэнецца з Папам Францішкам
1 лютага 2018 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў поўным складзе сустрэнецца са Святым Айцом. Адбудзецца гэта ў рамках візіту “аd limina Apostolorum”. Пантыфік будзе размаўляць з іерархамі спантанна за зачыненымі дзвярыма, паколькі Папа Францішак аддае перавагу гутарковай манеры выказвання падчас размоў у рамках “аd limina”. Запланавана, што сустрэча будзе доўжыцца каля двух гадзін – з 10.00 да 12.00. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!