Святы Айцец адзначыў 60-годдзе манаскага жыцця

Пантыфік адзначыў 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. 

Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства Езуса айцец Артура Соса. 

Паводле яго слоў, пасля Другога Ватыканскага Сабора ў Ордэне атрымалі развіццё аспекты, якія ўласцівы пантыфікату Францішка: сувязь паміж евангелізацыяй і барацьбой за сацыяльную справядлівасць, дыялог паміж культурамі і адкрытасць на свет, клопат аб абароне прыроды і біяразнастайнасці планеты.

Ватыканскае радыё

для друку для друку