Святы Айцец не карыстаецца мэсэнджэрамі

Гэта не праўда, што Святы Айцец выкарыстоўвае “WhatsApp”. Ён не высылае такім чынам ніякіх паведамленняў, не ўдзяляе благаслаўлення. Пра гэта напісаў у кароткім паведамленні на сваім твітэр-канале кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. 

Заява афіцыйнага прадстаўніка стала рэакцыяй на дэкларацыі аргентынскага фонду, названага ў гонар Папы Францішка, які нядаўна запусціў новую тэхналагічную платформу, якая, нібыта, забяспечвае “прамую сувязь” з Пантыфікам праз узгаданы мэсэнджэр і дае магчымасць сачыць за яго дзейнасцю.

На самай справе, гэтая ініцыятыва не мае ніякага дачынення да Святога Пасаду і самой арганізацыі і не атрымала афіцыйнага адабрэння.

Як паведамілі ў фондзе, гаворка ідзе пра інтэрнэт-бот – свайго роду робата, які генеруе працэс размовы. Менавіта гэтыя якасці праграмы ў першую чаргу выклікалі занепакоенасць Святога Пасаду, а таксама той факт, што паслуга актывуецца праз падключэнне мабільнага тэлефона з аргентынскім нумарам, да якога прывязаны імя і фотаздымак Папы.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі