Літургічная фармацыя вернікаў – неад’емная для сапраўднага абнаўлення Касцёла, падкрэсліў Папа Францішак 8 лістапада 2017 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Святы Айцец пачаў новы цыкл катэхез, прысвечаны самаму “сэрцу” Касцёла, якім з’яўляецца Эўхарыстыя. “Для нас хрысціян фундаментальна важна, добра разумець каштоўнасць і значэнне св. Імшы, каб заўсёды жыць поўнымі адносінамі з Богам”, — сказаў ён. Пантыфік нагадаў, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
З’явіцца інтэлектуальная біяграфія Папы Францішка
У італьянскіх кнігарнях 9 лістапада з’явіцца кніга-даследаванне “Хорхэ Марыа Берголіа. Інтэлектуальная біяграфія. Дыялектыка і містыка” (Jorge Mario Bergoglio. Una biografia intellettuale. Dialettica e mistica). Яе аўтар, Масіма Баргэзі, імкнецца высветліць, дзе шукаць крыніц інтэлектуальнай рэфлексіі Папы Францішка. У артыкуле на старонках “L’Osservatore Romano” ён прызнаўся, што ідэя напісання кнігі нарадзілася з двух прычын: першая – гэта крытыка ў бок цяперашняга ...
Читать далее »Папа Францішак: кожны з нас – выбраны Богам
Божыя дары і пакліканне – нязменныя, падкрэсліў Папа Францішак 6 лістапада падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Гамілію ён прысвяціў тэме “выбраннасці Богам”, пра якую гаворка ідзе ва ўрыўку Паслання да Рымлянаў (11, 29-36). Пантыфік нагадаў, што на працягу гісторыі збаўлення народ атрымаў ад Бога тры дары, якія адначасова з’яўляюцца пакліканнем: “дар выбрання, абяцання і ...
Читать далее »У Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма, у якім Папа Францішак сыграў самога сябе
У нядзелю, 29 кастрычніка 2017 г. у Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма «За Сонцам» (Beyond the Sun). Ён быў паказаны па-за конкурсам у рамках 20-га рымскага кінафестывалю «Festa del Cinema», які пачаўся ў чацвер, 26 кастрычніка. У фільме апавядаецца гісторыя пецярых дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі і хочуць даведацца, як можна пазнаць Езуса. Пасля розных прыгод яны трапляюць ...
Читать далее »Пантыфік правёў сеанс сувязі з касманаўтамі і астранаўтамі МКС
26 кастрычніка 2017 г. каля 15.00 па рымскім часе адбыўся сеанс сувязі Папы Францішка з экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі. Ён працягваўся каля 20 хвілін. У арбітальнай сустрэчы прынялі ўдзел шэсць астранаўтаў: чатыры амерыканцы, два расіяніна і адзін італьянец – 60-гадовы Паола Неспалі, самы вялікаўзроставы астранаўт, які пабываў на МКС. Цяперашняя касмічная экспедыя для яго ўжо трэцяя. Менавіта да яго Пантыфік ...
Читать далее »На тэлеканале італьянскага епіскапату выйшаў першы эпізод праграмы з Папам Францішкам
У эфір выйшаў першы эпізод праграмы “Ойча наш” з Папам, вядучым якой выступіў кс. Марка Поца, малады турэмны капелан з Падуі. 25 кастрычніка 2017 г. на тэлеканале італьянскага епіскапату “TV2000” Пантыфік узгадаў эпізод з свайго дзяцінства, калі яму выдалілі міндаліны і адразу пасля аперацыі далі марозіва. “Бог вялікі, Бог хвалы, ідзе побач з табой і дае табе чыстае марозіва, калі ...
Читать далее »Папа Францішак пра важнасць святарскага братэрства
Божаму народу трэба бачыць, што яго святары паважаюць адзін аднаго і жывуць як браты, падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для супольнасці святароў Папскага пабожнага бразільскага калегіума (Pontificio Collegio Pio Brasiliano), а таксама законніц і супрацоўнікаў, якія дапамагаюць рабіць гэту структуру “маленькай часткай Бразіліі ў Рыме”. Сустрэча прайшла 21 кастрычніка 2017 года ў Ватыкане і была прымеркавана да 300-годдзя адшукання цудадзенай фігуркі ...
Читать далее »Папа Францішак: тэракт у Самалі заслугоўвае самага суровага асуджэння
Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Самалі, горадзе Магадыша, які прывёў да гібелі больш чым 300 чалавек, сярод якіх дзеці. З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся 18 кастрычніка 2017 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Гэты тэрарыстычны напад заслугоўвае самага суровага асуджэння, у тым ліку таму, што ўдарыў па ўжо вельмі ...
Читать далее »Святы Айцец: глухата да Божага слова – шлях да амаральнасці
Не паддацца глупству, якое заключаецца ў няздольнасці слухаць Божае слова і вядзе да амаральнасці, заклікаў Папа Францішак 17 кастрычніка 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Ён нагадаў, што Езус са смуткам плакаў, калі выбраны Богам народ аддаваў перавагу ілюзіям, ідалам ці ідэалогіям. У гаміліі Папа заўважыў, што ў літургічных урыўках, якія чыталіся падчас св. Імшы, двойчы ...
Читать далее »Папа Францішак пра смяротнае пакаранне
Ахоўваць спадчыну веры і праўды, атрыманую ад Айцоў, і працягваць апостальскую дзейнасць з радасцю і міласэрнасцю, ідучы новымі шляхамі, заклікаў Папа Францішак 11 кастрычніка 2017 года падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Ватыкане з нагоды 25-годдзея падпісання Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі “Fidei depositum”, якая суправаджала выпуск Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Звяртаючыся да сабраных на мерапрыемстве кардыналаў, біскупаў, дыпламатаў, тэолагаў, экспертаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!