Каля мільёна чалавек прыняло ўдзел у св. Імшы ў інтэнцыі міру і справядлівасці, якую Папа Францішак цэлебраваў вечарам 7 верасня 2017 года ў парку імя Сімона Балівара ў Багаце. Нягледзячы на дождж вернікі запоўнілі яго тэрыторыю яшчэ з самай раніцы. У чаканні Пантыфіка тут адбылася сустрэча на тэму абароны жыцця, а перад пачаткам літургіі ён благаславіў групу людзей з абмежаванымі ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
У Калумбіі распачаўся «Тыдзень міра»
Ужо трыццаты раз запар, з 3 па 10 верасня 2017, Каталіцкі Касцёл у Калумбіі праводзіць «Тыдзень міра». Гэтая ініцыятыва нарадзілася ў 1987 годзе як знак прыналежнасці касцёла да будаўніцтва міра і прымірэння ў краіне ў няпросты гістарычны перыяд, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Ватыканскага Радыё. Асаблівасцю сёлетняга святкавання з’яўляецца тое, што «Тыдзень міра» супаў з Апостальскім візітам Папы Францішка і з працэсам ...
Читать далее »Падарожжа Папы ў Калумбію не будзе палітычным
Падарожжа Святога Айца ў Калумбію будзе апостальскім, а не палітычным, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Евангелле кліча людзей да міру, прабачэння і згоды. Папа прынясе пасланне Евангелля, якое вельмі важнае ў дадзены момант”, — дадаў Грэг Бёрк 1 верасня 2017 года падчас падчас прэзентацыі ў Ватыкане папскай пілігрымкі ў Калумбію. Як ужо паведамлялася раней, Папа Францішак наведае чатыры гарады: Багату, ...
Читать далее »Мітрапаліт Іларыён пра магчымую сустрэчу Папы з Патрыярхам
Cтаршыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён у інтэрв’ю газеце італьянскіх біскупаў “Avvenire” адзначыў, што сустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам на Кубе мінулага года, мела несумненна гістарычны характар. Сустрэча ў Гаване, сказаў праваслаўны іерарх, “паказала ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія Руская Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл дасягнулі ў апошнія гады”. Паводле мітрапаліта ...
Читать далее »Святы Айцец: у Марыі бачым, што пакора – цнота моцных
Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 15 жніўня, папа Францішак звярнуў увагу вернікаў на ўласцівую Маці Божай цноту пакоры. З адмысловымі словамі ён звярнуўся праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы “Twitter”. “У Марыі мы бачым, што пакора – гэта не цнота слабых, а моцных, якія не прыніжаюць іншых, каб адчуваць сябе значнымі”, — напісаў ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае давяраць Богу падчас выпрабаванняў
У літургічны ўспамін св. Клары, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 жніўня, Папа Францішак скіраваў кароткае пасланне, заклікаючы вернікаў давяраць Богу перад абліччам цяжкасцяў і выпрабаванняў. “Калі сустракаем нешта, што прымушае нас пакутаваць, будзем слухаць голас Езуса ў сэрцы: “Не бойся, ідзі наперад! Я з табой!”, — напісаў Святы Айцец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Twitter”. Св. Клара нарадзілася ...
Читать далее »Кардынал Паралін пра магчымасць візіту Папы ў Расію
“Падрыхтоўка магчымага візіту Святога Айца Францішка ў Расію выходзіць за рамкі мэтаў майго падарожжа. Я спадзяюся, аднак, што, з Божай дапамогай, яно можа ўнесці некаторы ўклад у гэтым кірунку”, — заявіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della Sera”, апублікаваным 9 жніўня 2017 г. Іерарх 20-24 жніўня 2017 г. будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у ...
Читать далее »Епіскапат Грэцыі напісаў ліст у падтрымку Пантыфіка
Каталіцкія біскупы Грэцыі напісалі ліст да папы Францішка, у якім засведчылі сваю салідарнасць з ім і яго вучэннем ў абліччы супраціву, з якім ён сустракаецца ў служэнні, “часам і з боку тых, хто павінен быць яго супрацоўнікамі”. Яны пішуць пра смутак, які выклікае “супраціў адносна слоў пастыра Паўсюднага Касцёла, але і адносна яго душпастырскай лініі, якая павінна стаць душпастырскай лініяй ...
Читать далее »Поп і рэп у афіцыйным гімне папскага візіту ў Калумбію
Поп і рэп – гэтыя два музычныя стылі спалучае ў сабе афіцыйны гімн Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Калумбію. Ён будзе праходзіць 6-10 верасня 2017 года і ахопіць чатыры гарады: Багату, Вілавісэнсіа, Медэльін і Картахену. Гімн быў абраны журы конкурсу “Cantale al papa” (Спявай Папу), на якім было прадстаўлена 465 твораў. На ім перамагла песня “Demos el primer paso” (Зробім ...
Читать далее »Святы Айцец: рэлігіі павінны супрацоўнічаць дзеля міру
Усе рэлігіі пакліканы “маліцца і супрацоўнічаць дзеля міру”, імкнучыся аднавіць “гармонію ў многіх частках свету, змучаных вайной і тэрарызмам”. З такім заклікам Папа Францішак звярнуўся ў спецыяльным пасланні да Вярхоўнага святара японскай будыйскай школы Тэндай Каэю Марыкавы. Нагодай для звароту стала ХХХ Міжрэлігійная малітоўная сустрэча ў інтэнцыі міру, якая 3 жніўня 2017 г. пачалася ў будыйскім санктуарыі на гары Хіэй, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!