Самбрэра ад Святога Айца выставяць на аўкцыён

Самбрэра ад Папы Францішка будзе адным з лотаў, выстаўленых на дабрачынным аўкцыёне, арганізаваным сёлета ў дванаццаты раз арцыбіскупам Неапаля, кардыналам Крэшчэнца Сэпэ.

“Капялюш сам па сабе не мае асаблівай вартасці, але паколькі яго ахвяраваў Пантыфік, стаў каштоўным”, — сказаў італьянскі іерарх.

Ён прызнаўся, што Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла аддаў для аўкцыёна свае шахматы, а прэм’ер-міністр Паола Джэнцілоні – серыю малюнкаў, зробленых метадам шаўкаграфіі.

Дабрачынны аўкцыён адбудзецца 15 снежня 2017 г. у неапалітанскай сядзібе грамадскага тэлебачання “RAI”. Атрыманыя грошы прызначаць, як заўсёды, на патрэбы мясцовай дзіцячай бальніцы. У гэтым годзе сродкі пойдуць на куплю, сярод іншага, інкубатараў і апаратуры для анкалагічных даследаванняў.

Папа Францішак практыкуе такі спосаб дабрачыннасці дастаткова часта. Нядаўна так адбылося з падораным яму элітным “Lamborghini”, які будзе прададзены на аўкцыёне “Сотбіс”, а даход прызначаць на ўтрыманне трох дабрачынных праектаў.

Аўтамабілі, якімі Папа Францішак перамяшчаўся па Польшчы падчас Сусветных дзён моладзі ў 2016 г., таксама апынуліся на дабрачынным аўкцыёне. І падораны яму летам 2013 г. у гонар 110-годдзя прадпрыемства “Harley-Davidson” аднайменны матацыкл быў прададзены на аўкцыёне, а атрыманыя амаль 250 тыс. еўра перададзены рымскай “Caritas”.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі