З 5 па 7 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Міхала Арханёла пройдуць рэкалекцыі “Школа духоўнага распазнання”. Многія людзі заблыталіся ў сваім жыцці, згубілі духоўныя арыенціры. Блукаюць, абцяжараныя сваімі грахоўнымі звычкамі, жывуць духам гэтага свету, а згубіўшы арыенціры становяцца лёгкай ахвярай ворага роду людскога — айца хлусні. Школа духоўнага распазнання дае магчымасць разабрацца перш за ўсё ў сваіх праблемах у ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
У Навагрудку распачала працу «Біблійная школа»
З 22 па 24 студзеня ў рэкалекцыйным цэнтры пры касцёле Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася першая сустрэча слухачоў «Біблійнай школы «Профэтос»» (з гр. — прарок). Мэтай гэтых заняткаў з’яўляецца дапамога хрысціянскім вернікам лепш разумець і глыбей пазнаць Божае слова, каб навучыцца штодзённа жыць ім. У сустрэчы ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек з розных куткоў Беларусі. На ёй закраналіся тэмы: «кім ёсць ...
Читать далее »Новы год у Назарэце: сустрэча сем’яў прайшла ў Навагрудку
31 снежня па 2 студзеня ў Навагрудку адбылася сустрэча сем’яў Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак. Усяго ў сустрэчы ўдзельнічалі восем сем’яў – з прычыны пандэміі каранавірусу менш, чым заўсёды. У праграме былі канферэнцыі, з якімі выступіў кс. Алег Шпець TChr, адарацыя, святая Імша. Новы год удзельнікі сустрэлі на адарацыі ў капліцы сясцёр назарэтанак. Яны дзякавалі за пражыты год, ...
Читать далее »Біблійная сустрэча адбудзецца ў Навагрудку
З 22 па 24 студзеня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца сустрэча біблійнай школы “Профетос”. Тэма сустрэчы – “Хто той, у каго мы верым?”. Праграма: 22 студзеня, пятніца 18.00 – святая Імшa; 19.30 – вячэра; 20.30 – уступная лекцыя па тэме; 21.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту; 23 студзеня, субота 08.00 – сняданак; 08.45 – 1 лекцыя “Малітва як ...
Читать далее »Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку
25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...
Читать далее »Духоўныя ініцыятывы Навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі
Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі Святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзяцца толькі ў руках Божай прадбачлівасці. Так, на працягу двух мінулых месяцаў, 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у ...
Читать далее »У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка
8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага. На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога. Канцэрты ...
Читать далее »Рэкалекцыі для жанчын прайшлі ў Навагрудку
З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі. Сустрэча пачалася ўдзелам у святой Імшы ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе 77 гадоў таму былі расстраляны адзінаццаць сясцёр назарэтанак. Затым у праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, ...
Читать далее »«Народжана быць прыгожай»: у Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын
У кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска. У праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, Крыжовы шлях, канферэнцыі, разважанні над Божым словам, маўчанне. Канферэнцыі, якія канцэнтраваліся на тэме сустрэчы “Народжана быць прыгожай”, праводзілі пробашч парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. ...
Читать далее »25 студзеня адбыўся канцэрт арганнай і класічнай музыкі ў Навагрудку
Чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі прайшоў у касцёле Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудак 25 студзеня. Гэтым разам з удзелам маладых талентаў Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітых дзетак з дзіцячай музычнай школы N1 имени Л.П. Александроўскай г. Мінска, па класу аргана, на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько. У канцэрце прагучалі рэлігійныя музычныя творы (калядкі) і творы вядомых ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!