Парафія ў Навагрудку запрашае на чарговыя рэкалекцыі

З 9 па 11 красавіка, напярэдадні ўрачыстасці Божай Міласэрнасці ў парафіі Святога Міхала ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Аздараўляючая моц прабачэння”. Духоўныя практыкаванні правядзе а. Анджэй Ядкоўскі, місіянер і душпастыр у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

У рэкалекцыях будзе больш закранацца тэма глыбокіх эмацыянальных ран, якія выражаюцца праз крыўду аж да нянавісці і нездольнасці да прабачэння. Прабачэнне – Божы дар, які вызваляе і духоўна адраджае.

Праграма рэкалекцый:

Пятніца, 9 красавіка
18.00 – св. Імша;
19.00 – вячэра;
19.45 – уступная канферэнцыя;
21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, навэнна да Божай Міласэрнасці.

Субота, 10 красавіка
08.30 – індывідуальная ранішняя малітва ў капліцы;
09.00 – сняданак;
10.00 – канферэнцыя;
11.00 – ружанец;
12.00 – св. Імша;
13.00 – абед;
15.00 – вяночак і навэнна да Божай Міласэрнасці;
15.30 – канферэнцыя;
16.30 – супольная кава;
17.30 – індывідуальнае разважанне Божага слова;
— магчымасць споведзі;
18.30 – вячэра;
19.30 – таварыская сустрэча з адказамі на пытанні;
21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
— магчымасць споведзі.

Нядзеля 11 красавіка
08.30 – індывідуальная малітва ў капліцы;
09.00 – сняданак;
10.00 – св. Імша;
11.15 – супольная кава і завяршэнне.

Запісацца на рэкалекцыі можна па нумару: +375(44) 771-99-83 — Марына.

Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2

Айцец Анджэй Ядкоўскі, нарадзіўся ў 1979 годзе, манах-рэдамптарыст, мае 14 гадоў святарства і 11 гадоў місійнага вандравання для Божай хвалы і пажытку людзей. Жыццёвы дэвіз: За ўсё дзякуй Богу!

 

для друку для друку