Рэкалекцыі «Адчуць Божую міласэрнасць» пройдуць у Навагрудку

З 23 па 25 красавіка пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі на тэму «Адчуць Божую міласэрнасць», якія правядзе ксёндз Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія).

Разуменне і вера ў моц Божага прабачэння і міласэрнасці для сучаснага чалавека —  рэч надзвычай складаная і абстрактная. А яшчэ больш складана прыняць Божую міласэрнасць і на яе адкрыцца. Аднак, для Бога няма нічога немагчымага, таму што Божая міласэрнасць гэта ласка, якую немагчыма заслужыць сваімі людскімі сіламі, гэта ласка, якая даецца безумоўна. Бог чакае, каб чалавек адкрыў сваё сэрца і прыйшоў да гэтай бязмежнай крыніцы ў пакоры і пакаянні.

Пачатак у пятніцу 23 красавіка а 19-й гадзіне.

Ксёндз Віктар Ханько скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семiнарыю ў Гродне і ў 2007 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ, абараніўшы магістарскую працу па фундаментальнай тэалогіі. Святарскае служэнне нёс у Ваўкавыску і Гродне, з 2011 года служыць у Мастах.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па нумары +375 44 771 99 83 (Марына)

для друку для друку