У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі “Школа духоўнага распазнання”

З 5 па 7 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Міхала Арханёла пройдуць рэкалекцыі “Школа духоўнага распазнання”.

Многія людзі заблыталіся ў сваім жыцці, згубілі духоўныя арыенціры. Блукаюць, абцяжараныя сваімі грахоўнымі звычкамі, жывуць духам гэтага свету, а згубіўшы арыенціры становяцца лёгкай ахвярай ворага роду людскога — айца хлусні. Школа духоўнага распазнання дае магчымасць разабрацца перш за ўсё ў сваіх праблемах у святле Божага Слова і духоўным досведзе святых, якія прайшлі гэты прыгожы, але складаны шлях.

Адрас: г. Навагрудак вул. Савецкая, 2

Кантактны тэлефон для запісу: +375 (44) 771-99-83

для друку для друку