Архив меток: Маці Божая

4 прычыны, чаму сатана баіцца Божай Маці

Чаму д’ябал больш за ўсё баіцца сціплай жанчыны? Ёсць чатыры асноўныя прычыны, па якіх бацька хлусні дрыжыць ад адной згадкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю. Пакора Марыі прыніжае сатану Пакора Марыі з’яўляецца супрацьлегласцю пыхі сатаны. Яе поўнае падпарадкаванне Божай волі робіць яго ганарыстасць бяссільнай. Бог даў Марыі такую ​​вялікую ўладу над злымі духамі, што яны прызнаюцца: баяцца адзінай Яе просьбы за ...

Читать далее »

У беларускім Непакалянаве адзначылі свята Маці Божай Анёльскай

2 жніўня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адзначылі свята Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу цэлебравалі кс. Уладзімір Шымковіч, кс. Эдвард Нарадоўскі і а. Вальдэмар Куява OFMConv. Казанне прамовіў кс.Уладзімір Шымковіч. Святар звярнуў увагу на прыгажосць святыні і адчуванні сябе тут як у небе. Тут, нягледзячы на розныя жыццёвыя цяжкасці і праблемы, можна адчуць радасць, прысутнасць ...

Читать далее »

Чаму ўшанаванне Багародзіцы такое важнае для кожнага верніка?

“Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26-27). Гэтымі словамі Пан Езус давярае Марыі Касцёл, а супольнасці вернікаў давярае апеку і заданне годнага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Яна становіцца і нашай Маці ...

Читать далее »

Перэгрынацыя Цудоўнага медаліка ў Верхнядзвінску

13 лістапада парафію Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску наведалі сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі) разам з прадстаўнікамі Вінцэнтскай Марыйнай моладзі (Дзеці Марыі), каб расказаць вернікам пра Цудоўны медалік. Сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ, якое будзе адзначацца ў 2030 годзе. Па ініцыятыве Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля ...

Читать далее »

Адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Суботніках

У парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Абраз Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца ў бакавым алтары святыні і ўжо многія гады ўшаноўваецца вернікамі парафіі асабліва ў першую нядзелю кастрычніка. Урачыстую святую Імшу па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча ўзначаліў дырэктар Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Мінск) кс. Віталій ...

Читать далее »

Урачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай адзначылі ў Слоніме

7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста. У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату ...

Читать далее »

Папа памоліцца аб “развязанні вузлоў”, выкліканых пандэміяй

Ружанцовай малітвай перад абразом Маці Божай, якая развязвае вузлы, Святы Айцец завершыць малітоўны марафон у інтэнцыі спынення пандэміі, аднаўлення грамадскага жыцця і прафесійнай дзейнасці. Ружанец пройдзе 31 мая 2021 года ў Ватыканскіх садах. Ён распачнецца ў 17.45 па рымскім часе ўрачыстай працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы, вельмі дарагога Францішку. Арыгінал гэтай іконы захоўваецца ў касцёле св. ...

Читать далее »

Айцец Піа бачыў, як Марыя суправаджала яго да алтара

Святы капуцын быў вельмі цесна звязаны з Маці Божай, што прывяло да шматлікіх незвычайных падзей. Вось некалькі з іх. Упершыню святы ўбачыў Марыю ў дзяцінстве на роднай П’етральчыне. Ва ўнутранай размове з ёй ён цалкам давяраў ёй. Пазней Марыя аб’яўлялася яму пры розных абставінах. У лісце ад 1 сакавіка 1911 года айцец Піа пісаў, што, збіраючыся цэлебраваць Імшу, ён убачыў ...

Читать далее »

Stella splendens, або Песня-танец з гары Мансэрат

Напэўна, у кожнага народа ці рэгіёна ёсць святыя месцы, што з’яўляюцца іх духоўнай сталіцай, сімвалам адзінства ў веры, месцы, куды ідуць пілігрымкі, куды хрысціяне нясуць свае малітвы і праслаўленні Бога. Для нас, беларусаў, – гэта санктуарый у Будславе, для палякаў – Чэнстахова, а для жыхароў Каталоніі – кляштар Мансэрат, што знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўночны захад ад Барселоны. 27 ...

Читать далее »

Марыя – Новая Ева. Некалькі думак з нагоды малюнка

Выява, над якой хацелася б сёння паразважаць, мае назву «Марыя і Ева». Гэта малюнак пастэллю і алоўкам, створаны сястрой Грэйс Рэмінгтан OCSO з ордэна сясцёр-цыстэрцыянак абацтва Місісіпі. Выява размешчаная на віншавальнай паштоўцы і даступная для пакупкі. Асноўным сродкам утрымання сясцёр з’яўляецца прадукцыя і продаж крэмавых трапісцкіх карамелек. Тут можна наведаць іх сайт. Сімволіка гэтай цудоўнай выявы ў многіх сэнсах прапануе ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі