Айцец Піа бачыў, як Марыя суправаджала яго да алтара

Святы капуцын быў вельмі цесна звязаны з Маці Божай, што прывяло да шматлікіх незвычайных падзей. Вось некалькі з іх.

Упершыню святы ўбачыў Марыю ў дзяцінстве на роднай П’етральчыне. Ва ўнутранай размове з ёй ён цалкам давяраў ёй. Пазней Марыя аб’яўлялася яму пры розных абставінах.

У лісце ад 1 сакавіка 1911 года айцец Піа пісаў, што, збіраючыся цэлебраваць Імшу, ён убачыў побач Марыю, Якая суправаджала яго да алтара.

Айцец Піа быў асабліва адданы Пампейскай Божай Маці. Дзякуючы Ёй ён быў вызвалены ад ваеннай службы і вярнуўся ў манастыр.

У 1959 годзе ў Сан-Джавані-Ратонда прыбыла пілігрымуючая фігура Маці Божай Фацімскай. Айцец Піа хварэў і захацеў пацалаваць статую. Неўзабаве пасля гэтага ён цалкам ачуняў, што пацвердзіў лекар.

Марыя заўсёды суправаджала а. Піа, а часам нават «папракала» яго. Аднойчы капуцын на нешта Ёй паскардзіўся. Вынік? Як потым сам святы стыгматык сказаў братам-манахам: «Гэта скончылася галаўным болем, які працягваўся тры месяцы!»

Па матэрыялах Aleteia.org 
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі