4 прычыны, чаму сатана баіцца Божай Маці

Чаму д’ябал больш за ўсё баіцца сціплай жанчыны? Ёсць чатыры асноўныя прычыны, па якіх бацька хлусні дрыжыць ад адной згадкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю.

  1. Пакора Марыі прыніжае сатану

Пакора Марыі з’яўляецца супрацьлегласцю пыхі сатаны. Яе поўнае падпарадкаванне Божай волі робіць яго ганарыстасць бяссільнай.

Бог даў Марыі такую ​​вялікую ўладу над злымі духамі, што яны прызнаюцца: баяцца адзінай Яе просьбы за душу грэшніка больш, чым малітваў усіх святых.

Калі мы прымаем пакору Марыі, мы ўдзельнічаем у Яе перамозе над сатаной.

  1. Марыя — Каралева Анёлаў

Марыя мае ўладу над усімі анёльскімі істотамі, у тым ліку над заняпалымі.

Тыя, хто вырашыў ісці за Богам, ведалі, што калі Маці Божая прыйдзе і будзе ўзнесена над імі, яны будуць Ёй служыць.

Для сатаны, які ганарыцца сваім ранейшым анёльскім статусам, высокае месца Марыі ў небе — гэта мука.

  1. Уплыў Марыі на збаўленне

Марыя нагадвае сатане, што яго паўстанне ніколі не пераможа Яе боскай місіі.

Багародзіца з’яўляецца прадчуваннем абагаўлення стварэння, стварэння, адноўленага да еднасці з Богам.

Ад свайго Беззаганнага Зачацця да ролі Маці Божай Марыя знаходзіцца ў цэнтры Божага плана перамогі над сатаной.

  1. Марыя падымае прыгнечаных

 Песня хвалы Марыі “Magnificat” абвяшчае, што Бог скінуў моцных з тронаў і ўзвысіў пакорных.

Гэты рэзкі кантраст выклікае лютасць сатаны, які апантаны ўладай і ўласнай славай.

У «Magnificat», які раскрывае сэрца Марыі, мы бачым, чаму Яна так адрозніваецца ад сатаны. Яе слава і Яе праявы скіраваны да Бога, а не да Яе самой.

Паводле credo.pro
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі