Упершыню я даведалася пра малітву аддання айца-езуіта Вальтэра Цішэка (і пачала карыстацца ёй як малітвай аб прыняцці смутку) і пра яго жыццё ў савецкім лагеры, калі ў мяне быў перыяд пакутлівай ранішняй млоснасці падчас адной з маіх цяжарнасцяў. Кніга-сведчанне “Ён вядзе мяне” (He Leadeth Me), якую напісаў а. Цішэк, стала паваротным пунктам у маім падарожжы як у духоўным, так і ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Прадстаўнік Касцёла прыняў удзел у сустрэчы ў памяць ахвяр Халакосту ў Гродне
27 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў, у які вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў. У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі неабыякавыя гараджане, прадстаўнікі духавенства i дыпламатычнага корпусу. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. ...
Читать далее »Рэкордная колькасць дзяцей прыняла ўдзел у малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы»
18-19 кастрычніка 2020 г. больш за паўмільёна дзяцей з 136 краін, у тым ліку і з Беларусі, далучыліся да малітоўнай акцыі Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Лічыльнік на сайце кампаніі «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы», дзе рэгістраваліся малітоўныя групы і сем’і, спыніўся на лічбе 509 777. На жаль, тысячы людзей не змаглі зарэгістравацца з ...
Читать далее »Ружанец – невядомая малітва?
Ружанец – гэта настолькі інтэгральная частка рэлігійнай рэчаіснасці Каталіцкага Касцёла, што часта з’яўляецца наўпрост візітоўкай католіка і «каталіцкасці». Чоткі-каронку для ружанцовай малітвы часта можна пабачыць у аўтамабілях як сімвал веравызнання ўладальніка машыны. Часамі здаралася нават бачыць у галівудскіх фільмах персанажаў, якія паводле сцэнарыя з’яўляюцца католікамі. Гледачы гэта лёгка маглі распазнаць па ружанцах на шыях акцёраў. Такім чынам, ружанец (або больш ...
Читать далее »Папа Францішак: любоў – пацвярджэнне сапраўднай малітвы
Дзейнасці вернікаў у свеце павінна папярэднічаць малітва, інакш яны рызыкуюць займацца ліхаманкавай мітуснёй без мэты, — падкрэсліў Святы Айцец. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 кастрычніка 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны малітве. Ён звярнуў увагу вернікаў на адну з самых яскравых постацяў Святога Пісання – прарока Іллю. Папа Францішак заўважыў, што ў Бібліі ...
Читать далее »Ружанцовая малітва — скарб, які трэба адкрыць
Да ніводнай малітвы так не заахвочвала Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў, як да ружанцовай! Ружанцовая малітва добра знаёма кожнаму з нас. Пацеркі на ланцужку можна часта ўбачыць і ў руках на выявах святых. Св. айцец Піо быў вялікім прамотарам ружанца, вельмі часта маліўся на ім. Тыя, хто быў са святым напрыканцы яго жыцця, сведчаць, што калі пастыр ужо не мог ...
Читать далее »«Мы не лезем у палітыку: мы проста молімся за свой народ». У Мінску маліліся за пацярпелых на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі
Увечары 5 верасня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены вялікая колькасць людзей узяла ўдзел у святой Імшы за пацярпелых, забітых і зняволеных на мірных акцыях пратэсту ў Беларусі. Цэлебрацыю ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Да іх духоўна далучыліся яшчэ каля трох тысяч, якія глядзелі анлайн-трансляцыю набажэнства на партале Catholic.by. У час, калі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »Беларускія грэка-католікі моляцца за Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і аб яго вяртанні ў Беларусь
1 верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі гэта час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях. Такой найбольш актуальнай, хаця нечаканай, інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г. З ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму. ЗВАРОТ Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Узлюбленыя браты і сёстры ў Хрысце, 31 жніўня мы з горыччу ...
Читать далее »Пантыфік даверыў усіх беларусаў апецы Багародзіцы
16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловыя зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — ...
Читать далее »