Недахоп часу — адна з нашых праблем. З панядзелка па пятніцу мы жывем на максімальнай хуткасці, запавольваючыся толькі на кароткія выходныя. Адным з наступстваў пастаяннага пераследу з’яўляецца нерэгулярная малітва, а часам і поўная яе адсутнасць.
Вось 7 крокаў, якія дапамогуць знайсці час на штодзённую малітву.
- Пераканайцеся, што ў вас ёсць сілы для малітвы
Змучанаму чалавеку будзе цяжка знайсці час для малітвы. Варта паклапаціцца аб рэгулярным сне і адпачынку пасля працы. Пасля адпачынку справы ідуць лепш.
- Пачынайце кожны дзень, кажучы «добрай раніцы» Богу
Як прачнецеся, павітайцеся з Богам. Калі ў вас ёсць схільнасць «даспаць», паспрабуйце неадкладна ўстаць. Пачатак дня — вельмі добры час для малітвы.
- Абмяжуйце час у сацыяльных сетках
Мы праводзім шмат часу, правяраючы актыўнасць сяброў у сацыяльных сетках. Абмежаванні ў выкарыстанні мэсэнджарамі, напрыклад, могуць стаць добрым спосабам знайсці шмат вольнага часу.
- Выкарыстоўвайце свой смартфон
Мы даўно перасталі выкарыстоўваць тэлефоны толькі для званкоў. Чаму б не выкарыстоўваць іх для малітвы? Такія праграмы, як “Малітоўнік”, «Цытаты з Бібліі», «Малітва ў дарозе» ці проста каб слухаць «Радыё Марыя», павінны быць у нашых гаджэтах.
- Маліцеся ў дарозе
Дарога на працу або вучобу — выдатная магчымасць для малітвы. Дваццаць хвілін на трамваі дастаткова, напрыклад, каб памаліцца на Ружанцы.
- Памятайце: усё, што вы робіце, — гэта малітва
Выкажам здагадку, што ваша праца, вучоба, адпачынак і любы іншы занятак — гэта малітва. Няважна, пішаце вы справаздачу для начальніка на працы ці рыхтуецеся да сесіі: Бог хоча прысутнічаць у кожны момант вашага жыцця.
- Не засынайце, не падзякаваўшы Богу за тое, што адбылося сёння
Падзяка — добры спосаб завяршыць дзень; гэта таксама выдатная магчымасць для малітвы. Нават калі вы вельмі стаміліся, у некалькіх словах аддайце Богу дзень, які падышоў да канца.
Паводле deon.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч
