- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Як знайсці час на малітву?

[1]Недахоп часу — адна з нашых праблем. З панядзелка па пятніцу мы жывем на максімальнай хуткасці, запавольваючыся толькі на кароткія выходныя. Адным з наступстваў пастаяннага пераследу з’яўляецца нерэгулярная малітва, а часам і поўная яе адсутнасць.

Вось 7 крокаў, якія дапамогуць знайсці час на штодзённую малітву.

  1. Пераканайцеся, што ў вас ёсць сілы для малітвы

[2]Змучанаму чалавеку будзе цяжка знайсці час для малітвы. Варта паклапаціцца аб рэгулярным сне і адпачынку пасля працы. Пасля адпачынку справы ідуць лепш.

  1. Пачынайце кожны дзень, кажучы «добрай раніцы» Богу

[3]Як прачнецеся, павітайцеся з Богам. Калі ў вас ёсць схільнасць «даспаць», паспрабуйце неадкладна ўстаць. Пачатак дня — вельмі добры час для малітвы.

  1. Абмяжуйце час у сацыяльных сетках

[4]Мы праводзім шмат часу, правяраючы актыўнасць сяброў у сацыяльных сетках. Абмежаванні ў выкарыстанні мэсэнджарамі, напрыклад, могуць стаць добрым спосабам знайсці шмат вольнага часу.

  1. Выкарыстоўвайце свой смартфон

[5]Мы даўно перасталі выкарыстоўваць тэлефоны толькі для званкоў. Чаму б не выкарыстоўваць іх для малітвы? Такія праграмы, як “Малітоўнік” [6], «Цытаты з Бібліі», «Малітва ў дарозе» [7] ці проста каб слухаць «Радыё Марыя», [8] павінны быць у нашых гаджэтах.

  1. Маліцеся ў дарозе

[9]Дарога на працу або вучобу — выдатная магчымасць для малітвы. Дваццаць хвілін на трамваі дастаткова, напрыклад, каб памаліцца на Ружанцы.

  1. Памятайце: усё, што вы робіце, — гэта малітва

[10]Выкажам здагадку, што ваша праца, вучоба, адпачынак і любы іншы занятак — гэта малітва. Няважна, пішаце вы справаздачу для начальніка на працы ці рыхтуецеся да сесіі: Бог хоча прысутнічаць у кожны момант вашага жыцця.

  1. Не засынайце, не падзякаваўшы Богу за тое, што адбылося сёння

[11]Падзяка — добры спосаб завяршыць дзень; гэта таксама выдатная магчымасць для малітвы. Нават калі вы вельмі стаміліся, у некалькіх словах аддайце Богу дзень, які падышоў да канца.

Паводле deon.pl [12]
Пераклад Марыны Сінкевіч