20 студзеня 2022 года ў Полацку пройдзе св. Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча з нагоды 500-годдзя выдавецкай дзейнасці Францішка Скарыны.
Будзем маліцца за беларускага першадрукара і дзякаваць Богу за яго асветніцкую і друкарскую дзейнасць. Св. Імша пачнецца а 18.30 і будзе транслявацца анлайн.
У гэты ж дзень з гэтай нагоды пройдуць св. Імшы ў Вільні, Празе, Варшаве, Падуі і Мінску. Адтуль таксама плануюцца трансляцыі набажэнстваў.
Шчыра запрашаем далучыцца да малітвы з біскупам Алегам праз трансляцыю ў інтэрнэце.
