Папа заклікае да малітвы за шчаслівы 2022 год

Ілюстрацыйнае фота

У апошнія дні 2021 года Папа Францішак заклікае да малітвы за добры год наступны. Для многіх гэта звязана з надзеяй на спыненне пандэміі каранавіруса.

“Дарагія браты і сёстры, калі мы набліжаемся да канца года, давайце дзякаваць Пану за атрыманыя ласкі і за ўсё добрае, што Ён дазволіў нам перажыць, нягледзячы на ўсе цяжкасці нашага часу”, — звярнуўся Папа да сабраных на агульнай аўдыенцыі 29 снежня 2021 года.

Пантыфік заклікаў маліцца, праз заступніцтва Багародзіцы і святога Юзафа, “каб наступны год быў шчаслівым для нас і для ўсіх людзей, каб пандэмія скончылася і каб мы маглі атрымліваць асалоду ад міру ў нашых сэрцах, у нашых сем’ях, у грамадстве і ва ўсім свеце”.

“Няхай вас заўсёды суправаджае Божае благаслаўленне!”, — пажадаў вернікам Святы Айцец.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку