Архив меток: Папа Фанцішак

Каралева Бельгіі скарысталася «прывілеям белага», каб прывітаць Папу Францішка

Падчас свайго візіту ў Бельгію Папа Францішак сустрэўся з бельгійскай каралеўскай парай: каралём Філіпам і каралевай Мацільдай у Лакенскім палацы — рэзідэнцыі каралеўскай сям’і ў Бруселі. Падчас сустрэчы, на якую Пантыфіка суправаджала конная ганаровая варта, каралева Мацільда ​​была апранута ў сціплую і элегантную сукенку белага колеру. Гэты колер быў абраны нездарма: яна адна з сямі жанчын у свеце, якія маюць ...

Читать далее »

Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года

11 студзеня 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, Папа благаславіў Энца і Дзэю, якія пражылі ў шлюбе семдзесят гадоў. Разам яны – з 10 студзеня 1953 года. Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Папам Францішкам, які, як паведамляе L’Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу. “Мае бацькі атрымалі вельмі ...

Читать далее »

Папа на Сусветны дзень хворага: не быць абыякавымі да пакут

“Хвароба – частка нашага чалавечага досведу. Аднак яна можа стаць нечым нялюдскім, калі перажываецца ў ізаляцыі і пакінутасці, калі не суправаджаецца клопатам і спачуваннем”, — нагадаў Папа Францішак. 10 студзеня 2022 года было абнародавана пасланне Святога Айца на 31-ы Сусветны дзень хворага. Ён будзе адзначацца ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, 11 лютага 2023 года. Тэма дакумента: Паклапаціся пра яго. Спачуванне ...

Читать далее »

Папа Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне

У інтэрв’ю іспанскаму выданню ABC Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне, а таксама з жалем прызнаўся, што часам яго асобу выкарыстоўваюць дзеля прыватных інтарэсаў. На першыя пытанні журналістаў адносна стану здароўя Святога Айца, ён з гумарам заўважыў: “Я дасягнуў такога ўзросту, калі трэба казаць: “Як вы цудоўна трымаецеся!”. Папа адзначыў, што рашэнне адмовіцца ад аперацыі ...

Читать далее »

Святы Айцец прымае віншаванні з 86-годдзем

Аднымі з першых віншаванні з нагоды дня нараджэння Францішку склалі біскупы Аўстрыі, якіх ён прыняў на аўдыенцыі 16 снежня 2022 года у рамках візіту ad limina Apostolorum. Іерархі падарылі Пантыфіку копію драўлянай фігуркі Багародзіцы з Дзіцяткам Езусам, якая ўшаноўваецца ў марыйным аўстрыйскім санктуарыі ў Марыяцэле, шакаладны торт і праспявалі святочны спеў на нямецкай мове. Хорхэ Марыё Бэрголіа нарадзіўся 17 снежня ...

Читать далее »

Святы Айцец: усё зло ў свеце ад забыцця пра Бога і бліжняга

Бог – крыніца супакою. Ён ніколі не вядзе да вайны, не распальвае нянавісць, не падтрымлівае гвалт. Тыя, хто вераць у Яго, закліканы садзейнічаць міру, — нагадаў Святы Айцец. 4 лістапада 2022 года Папа звярнуўся да членаў Мусульманскага савета старэйшын і яго кіраўніка, Вялікага імама Аль-Азхара Ахмада Аль-Таеба, якія сабраліся ў мячэці каралеўскага палаца Сахір у Авалі. Пантыфік выказаў надзею на ...

Читать далее »

Папа: чакаць сустрэчы з Богам, любячы бедных і параненых свету

Сустрэча з Богам стане радасным здзіўленнем для нас, калі будзем жыць, любячы бедных і параненых, — заўважыў Папа падчас святой Імшы ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, памерлых на працягу мінулага году. Літургію, якая прайшла у ватыканскай базыліцы святога Пятра ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2022 года, узначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Папа Францішак прамовіў гамілію, ...

Читать далее »

Папа Францішак абраў тэму Сусветнага дня масавай камунікацыі

Прамаўляць сэрцам: Veritatem facientes in caritate (Будучы шчырымі ў любові) (Эф 4,15) – тэма 57-га Сусветнага дня масавай камунікацыі, які будзе адзначацца ў 2023 годзе. Яе агучылі 29 верасня 2022 года ў Ватыкане. Тэма, абраная Святым Айцом, упісваецца ў кантэкст Сінода Біскупаў, заключная частка якога пройдзе ў кастрычніку 2023 года ў Ватыкане. “Прамаўляць сэрцам значыць “даць адказ кожнаму, хто патрабуе ...

Читать далее »

Папа даверыў Багародзіцы сітуацыі ў М’янме, Украіне і Камеруне

Папа Францішак даверыў Багародзіцы вырашэнне складаных сітуацый у М’янме, Украіне і Камеруне. Адмысловы заклік ён скіраваў перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў 25 верасня 2022 года ў горадзе Матэра. На заканчэнне святой Імшы, якая прайшла з нагоды закрыцця 27-га Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, Пантыфік заклікаў даручыць Панне Марыі, эўхарыстычнай жанчыне, шлях Касцёла ў Італіі, каб у кожнай яго супольнасці адчуваўся водар ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі