Падчас свайго візіту ў Бельгію Папа Францішак сустрэўся з бельгійскай каралеўскай парай: каралём Філіпам і каралевай Мацільдай у Лакенскім палацы — рэзідэнцыі каралеўскай сям’і ў Бруселі.
Падчас сустрэчы, на якую Пантыфіка суправаджала конная ганаровая варта, каралева Мацільда была апранута ў сціплую і элегантную сукенку белага колеру.
Гэты колер быў абраны нездарма: яна адна з сямі жанчын у свеце, якія маюць права апранацца ў белае падчас сустрэчы з Папам. Кароль Бельгіі Філіп I, муж Мацільды, які займае трон з 2013 года, мае тытул «Rex Catholicissimus», або «Яго каталіцкая вялікасць».
Як каралева-каталічка, Мацільда мае традыцыйны «privilège du blanc» («прывілей белых»), папскі прывілей, якім у цяперашні час карыстаюцца толькі каталіцкія члены каралеўскай сям’і з Іспаніі, Люксембурга, Бельгіі і Манака, а таксама члены Савойскага дома.
Што тычыцца іншых жанчын, традыцыйны пратакол Ватыкана патрабуе ад іх чорнага ўбрання, хоць у апошнія дзесяцігоддзі гэты звычай стаў неабавязковым.
credo.pro
пераклад Марыны Ткач