Гісторыя Якуба і яго змагання з Богам была тэмай чарговай катэхезы Святога Айца з цыкла, прысвечанага малітве. Ён заклікаў вернікаў не спадзявацца на ўласную спрытнасць, а адкрыцца на ласку і міласэрнасць Пана. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 чэрвеня 2020 г. прайшла ў фармаце відэатрансляцыі з Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца Ватыкана, Пантыфік заўважыў, што Кніга Быцця, “праз лёс людзей далёкіх эпох, ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса
У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася. 1. Адданасць Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта ...
Читать далее »Святы Пасад заклікае далучыцца да «Часу стварэння»
Святы Пасад заклікае ўсіх католікаў далучыцца да экуменічнай ініцыятывы “Час стварэння”, якая сёлета пройдзе ў кантэксце 5-й гадавіны энцыклікі Папы Францішка “Laudato si’”. Яна праводзіцца з 1989 г. 25 мая 2020 г. было абнародавана спецыяльнае пасланне Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у якім адзначаецца, што экалагічная міжхрысціянская кампанія будзе праходзіць з 1 верасня, калі адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб ...
Читать далее »Рэлігіі аб’ядноўваюцца ў малітве за чалавецтва
У сітуацыі пандэміі кожны чалавек, нягледзячы на культуру, эканамічны статус і рэлігійную прыналежнасць, пакутуе за ўсё чалавецтва, — перакананы старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот пракаментаваў правядзенне 14 мая 2020 г. Дня малітвы і посту за чалавецтва. З ініцыятывай выступіў Камітэт па рэалізацыі мэт «Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні». ...
Читать далее »Папа Францішак абвясціў 14 мая днём малітвы і посту ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса
Святы Айцец заклікае далучыцца да міжрэлійгінай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі каранавіруса. Адмысловы заклік ён скіраваў 3 мая 2020 г. “Паколькі малітва мае паўсюдную каштоўнасць, я прыняў прапанову Высокага камітэта па чалавечым братэрстве адносна таго, каб 14 мая вернікі ўсіх рэлігій духоўна далучыліся да Дня малітвы і посту, просячы Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы пандэмію каранавіруса”, — падкрэсліў Святы Айцец пасля ...
Читать далее »Марыя заўсёды на баку чалавека
Май – найпрыгажэйшы з усіх месяцаў, бо гэта месяц першых кветак і свежай зеляніны. Гэта час, калі ўсё абуджаецца да жыцця, нанова адраджаецца. Менавіта гэты месяц нашы продкі аддалі Маці Божай, якая прысутнічае на світанку нашага Адкуплення. Праз Яе да нас прыйшоў Хрыстус, каб з дапамогай Яе пасрэдніцтва спаслаць на нас патрэбныя ласкі. Яна, будучы Маці Езуса Хрыста, Уцелаўлёнага Сына ...
Читать далее »Святы Айцец маліўся за выкладчыкаў і студэнтаў
Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты. “Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, — заклікаў ва ўступе да літургіі ...
Читать далее »Папа Францішак маліўся за людзей, асуджаных несправядліва
Маліцца за людзей, якія пакутуюць ад несправядлівага прысуду, выкліканага бязлітаснасцю, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 7 красавіка ў капліцы Дома св. Марты. “У гэтыя дні Вялікага посту мы ўзгадваем, які пераслед спазнаў Езус, і як кніжнікі апалчыліся супраць Яго: Ён быў асуджаны з лютасцю, з раз’юшанасцю, будучы невінаватым. Хацеў бы сёння памаліцца за ўсіх людзей, якія ...
Читать далее »Малітва Папы Францішка на бязлюднай плошчы: выраз болю ўсяго свету
Хрыстус Укрыжаваны “стаў маўклівай і безабароннай галоўнай дзеючай Асобай у цэнтры пустой прасторы”, заўважыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ, каментуючы надзвычайнае набажэнства Urbi et Orbi. Андрэа Тарніелі заўважыў, што вечарам 27 сакавіка 2020 года – незадоўга да Вялікай Пятніцы – “на пустой і паглыбленай у нерэальную цішыню плошчы св. Пятра, быў Ён: Крыж пад праліўным дажджом, што амываў распятае цела, дадаючы ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў дзве малітоўныя ініцыятывы
«На пандэмію віруса мы адкажам пандэміяй малітвы», — сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 22 сакавіка з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане. “У гэтыя выпрабавальныя дні, калі чалавецтва дрыжыць ад пагрозы пандэміі, я хачу запрасіць усіх хрысціянаў аб’яднаць свае галасы, звяртаючыся да нябёсаў. Я запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў і старшыняў усіх хрысціянскіх супольнасцей, разам з усімі хрысціянамі розных ...
Читать далее »