Прадстаўнік Касцёла прыняў удзел у сустрэчы ў памяць ахвяр Халакосту ў Гродне

27 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў, у які вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў.

У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі неабыякавыя гараджане, прадстаўнікі духавенства i дыпламатычнага корпусу. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета.

Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза.

Пасля супольнай малітвы перад брамамі гета прысутныя мелі магчымасць наведаць выставу, якая адкрылася ў музеі сінагогі і экспанаты для якой прапанаваў Культурны цэнтр пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі.

У час Другой сусветнай вайны з 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў у жывых засталося каля 200 чалавек. Большая частка загінула ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў. Пасля вайны ў Гродна вярнуліся толькі некалькі дзясяткаў яўрэяў. У лагеры смерці траплялі з Гродна не толькі яўрэі, але і палякі з беларусамі.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі